Кунігунда Люксембургская

Кунігунда (каля 980, Люксембург — 3 сакавіка 1033 ці 1039) — хрысціянская святая, жонка імператара Генрыха II, таксама кананізаванага, і дачка графа Зігфрыда Люксембургскага.

Кунігунда Люксембургская

Нараджэнне 978
Смерць 3 сакавіка 1039
Месца пахавання
Род Вігерэхіды[d]
Бацька Зігфрыд[d]
Маці Хедвіга[d]
Муж Генрых II Святы[1]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць хрысціянская манахіня, суверэн
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кунігунда Люксембургская

Біяграфія правіць

Выйшла замуж за герцага Баварскага Генрыха IV, які ў 1002 годзе стаў каралём Германіі, у 1014 годзе — імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Іх шлюб быў бяздзетным. У дзень вяселля, бяручы прыклад з Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Іосіфа, Кунігунда дала зарок вечнай цноты. Існуе таксама і іншае меркаванне: шлюб Кунігунды і Генрыха быў заснаваны на ўзаемным каханні, а ў яго бяздзетнасці вінаватыя хранічныя хваробы пары. Чуткі ж пра цнатлівае жыццё гэтай пары, магчыма, звязаны з іх кананізацыяй і з'явіліся пазней[2].

Вельмі хутка дамаглася сур'ёзнага ўплыву ў дзяржаўных справах. Муж афіцыйна зацвердзіў яе «consors regnii» — раўнапраўным суправіцелем. Кунігунда ўдзельнічаў у пасяджэннях імперскага савета і ў 1007 годзе брала ўдзел у працы сінода ў Франкфурце. У 1012 годзе камандавала арміяй, якая разграміла ў бітве палякаў.

У 1018 годзе па рашэнні мужа, якога дамагалася дзевяць гадоў, вярнула герцагства Баварыю свайму брату Генрыху, пазбаўленаму гэтага ўладання за мяцеж супраць Генрыха II[3]. У 1021 годзе старшынствавала на пасяджэнні Каралеўскага суда ў Рэгенсбургу. Удзельнічала ў размеркаванні ленаў, ахвяраваннях і іншых пытаннях дзяржаўнага кіравання.

Падчас таго, як яе муж Генрых быў заняты вядзеннем шматлікіх войнаў, яна кіравала дзяржавай (у 1012 і 1016), склікала на пасяджэнні савет, займалася заклікам у армію.

 
Грабніца Генрыха і Кунігунды

Пасля смерці мужа ў ліпені 1024 года завалодала каралеўскімі знакамі адрознення і да верасня 1024 года рэгентнічала ў Германіі разам са сваімі братамі — біскупам Дытрыхам з Меца і герцагам Генрыхам Баварскім. Карысталася таксама ў пытаннях кіравання парадамі Арыба, архібіскупа Майнца. Пазней без якіх-небудзь ускладненняў перадала ўладу новаабранаму каралю Германіі Конраду II.

 
Кунігунда праходзіць выпрабаванне на цноту, Тыльман Рыменшнайдэр

У 1025 годзе сышла ў кляштар бенедыктынак Каўфунген, заснаваны ёю раней. Пасля паслушніцтва, у гадавіну смерці мужа, 13 ліпеня 1025 года была пастрыжана архібіскупам Арыба ў манашкі[4]. Памерла 3 сакавіка 1033 года або ў 1039 годзе[5]. Была пахавана ў Бамбергскім саборы каля мужа. Інакенцій III прылічыў яе да ліку святых 29 сакавіка 1200 года.

У гонар Кунігунды названы астэроід (936) Кунігунда, адкрыты ў 1920 годзе.

Легенда правіць

Паводле падання, абвінавачаная ў шлюбнай здрадзе, яна была павінна ўстаць босымі нагамі на распалены лямеш і засталася цэлай. Гэты сюжэт часта сустракаецца ў нямецкім і раннефларэнтыйскім жывапісе.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Хёфер М. Император Генрих II. с. 82
  3. Хёфер М. Император Генрих II. с. 199
  4. Хёфер М. Император Генрих II. с. 257
  5. Kunigunde (ням.)

Літаратура правіць

  • Хёфер М. Император Генрих II = Kaiser Heinrich II / Пер. с немецкого М. В. Васиной. — м: АСТ, 2006. — 285 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-17-029686-X.

Спасылкі правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).