Купкоўка зборная

Купко́ўка зборная[3][4], Псіўлюй[5], Яжа[6] (Dactylis glomerata) — від кветкавых раслін з роду Купкоўка (Dactylis) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Купкоўка зборная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dactylis glomerata L. (1753)


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  193446
NCBI  4509
EOL  1114101
GRIN  t:13114
IPNI  397309-1
TPL  kew-406640

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 125 см з паўзучым карэнішчам і шматлікімі сцёбламі, утвараючымі буйныя рыхлыя кусты. Лісце простае, прыкаранёвае, шырокаланцэтнае, голае або пакрытае знізу кароткімі валаскамі. Суквецце — шырокая аднабокая мяцёлка з каласкоў. Кветкавыя каласкі скучаныя, даўжынёй 4—8 мм і складаюцца з 3—6 кветак.Плод — зярняўка.

Экалогія і выкарыстанне правіць

Расце на лугах, узлессях, светлых лясах у лясной і лесастэпавай зонах, зрэдку — на стэпавых лугах. Ценевынослівая і засухаўстойлівая расліна. Дрэнна пераносіць затапленне. Добра расце на ўгноеных суглінках і акультураных тарфяна-балотных глебах. Цвіце ў чэрвеніліпені.

Уведзена ў культуру ў XIX стагоддзі. Сенажатная, кармавая і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура правіць

Спасылкі правіць