Купідон (спадарожнік Урана)

Купідон (англ.: Cupid) — спадарожнік планеты Уран. Быў адкрыты 25 жніўня 2003 г. Маркам Шоўолтэрам і Джэкам Лісаўэрам з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл». Услед за адкрыццём атрымаў часовае абазначэнне S/2003 U 2. Названы ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Ціман Афінскі». Таксама пазначаецца як Уран XXVII.

Купідон
спадарожнік Урана
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік М. Шоўолтэр, Дж. Лісаўэр
Дата адкрыцця 25 жніўня 2003
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 74 392 км
Эксцэнтрысітэт 0,0013
Перыяд абарачэння 0,618 д
Нахіл арбіты 0,1° (да экватара Урана)
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр ~18 км[1] (адзнака)
Плошча паверхні ~1000 км² (адзнака)
Маса ~3,8×1015 кг (адзнака)
Шчыльнасць ~1,3 г/см³ (меркавана)
Паскарэнне свабоднага падзення ~0,0031 м/с² (адзнака)
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі сінхранізаваны
Альбеда 0,07 (меркавана)
Тэмпература паверхні ~64 К (адзнака)
Атмасфера няма

Купідон з'яўляецца найменшым з вядомых блізкіх спадарожнікаў Урана, як мяркуецца, каля 18 км у дыяметры. Малы памер і цёмная паверхню робяць яго занадта цьмяным, з-за чаго ён не быў выяўлены «Вояджэрам-2» падчас яго праходжання каля Урана ў 1986 годзе.

Арбіта Купідона пралягае ўсяго толькі ў 863 км ад арбіты больш буйнога спадарожніка, Белінды. Цікава, што ў адрозненне ад Маб і Пердыты, арбіта Купідона, верагодна, не падпадае пад абурэнні.

Купідон належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Разалінду, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці.

Зноскі

  1. Showalter, Mark R. (2005-12-22). "The Second Ring-Moon System of Uranus: Discovery and Dynamics". Science Express. 311: 973. doi:10.1126/science.1122882. PMID 16373533. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)

Спасылкі правіць