Курапольскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Курапо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Кураполле.

Курапольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 59 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кураполле
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 961
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2155
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 6 снежня 1944 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Полацкай вобласці. 9 жніўня 1946 года вернуты ў склад Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Андронскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Курапольскага сельсавета 38 населеных пунктаў[2]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Васіліны-I і Чарэмушнікі Падзісенныя)[3]. 24 жніўня 1992 года 16 населеных пунктаў перададзены ў склад Юнкаўскага сельсавета. 26 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Юнькаўскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Старыца і Шылаватае[4]. 18 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белькаўскага сельсавета (10 вёсак: Алашкаўшчына, Асіннікі, Балаі, Дубрава, Казімерцы, Крашнева, Мацейкі, Навасёлкі, Тузбіца і Шымукоўшчына)[5]. 27 снежня 2019 года скасавана вёска Крашнева[6]. 21 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ярэўскага сельсавета (21 населены пункт: аграгарадок Хацілы, вёскі Азёркі, Вілейты, Волахі, Волься Вялікая, Дукі, Заброддзе, Задзеўе, Курты, Ліцвінкі, Мажэйкі, Мольдзевічы, Муляры Лясныя, Норкавічы, Родзі, Свілэлі, Сіўцы, Цаліно, Чыгуначная Казарма, Ярэва і хутар Загатскот)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1082 чалавекі[8], з іх 83,7 % — беларусы, 9,8 % — рускія, 3,5 % — палякі[9]; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 961 чалавек[10].

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 57. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  4. Решение Поставского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 80 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 202 Об упразднении Бельковского сельсовета и изменении границ Воропаевского поссовета и Куропольского сельсовета Поставского района Архівавана 18 мая 2021.
  6. Решение Поставского районного Совета депутатов от 27 декабря 2019 г. № 74 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Поставского района
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 21 июня 2023 г. № 402 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Поставского района Витебской области
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.