Куруцы (венг.: kuruczok/kurucok, славацк.: kuruci, ад лац. слова «crux» — «крыж») — тэрмін, які выкарыстоўваўся для пазначэння ўдзельнікаў антыгабсбургскіх паўстанняў у Венгрыі ў перыяд з 1671 па 1711 гады, найперш падчас паўстання Цёкёлі (1672) і паўстання Ракацы (1703—1711). Збольшага куруцамі былі этнічныя венгры, дакладней мадзьяры і секеі, але ўдзельнічалі таксама славакі і русіны.

Батальная сцэна з удзелам куруцаў. Аўтар невядомы
Куруцкі кавалерыст

Гл. таксама правіць