Кус-кус, або кускус (араб. كسكس‎‎) — традыцыйная страва краін Магрыба.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
  • пшаніца[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кускусьер (кускусніца) — традыцыйнае начынне для гатавання кус-куса.

Даўней гатавалася з проса, цяпер звычайна з круп кус-кус ад якіх страва атрымала сучасную назву. Часам кус-кус гатуюць з булгура.

Распаўсюджанне правіць

Кус-кус адна з асноўных страў бербераў і іншага насельніцтва краін Магрыба, у т.л. Марока, Алжыра,[2] Туніса і Лівіі. Таксама распаўсюджаны ў іншых частках Афрыкі, некаторых рэгіёнах Блізкага Усходу, а таксама ва Францыі і сіцылійскай правінцыі Трапані ў Італіі.

Віды правіць

Кус-кус з мясам (пераважна баранінай і ягняцінай) распаўсюджаны удалечыні ад міжземнаморскага берага. У прыбярэжных абласцях Магрыба і на востраве Джэрба гатуюць кус-кус з рыбай і морапрадуктамі. Нярэдка робяць вегетарыянскі кус-кус з гароднінай. Салодкі кус-кус з вінаградам, сухафруктамі, арэхамі называюць масфуф.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Крупы, макаронные изделия и бобовые = Grains, Pasta & Pulses / Пер. с англ. Т. Парфеновой. — М.: ТЕРРА, 1997. — С. 36-39. — 168 с. — (Хорошая кухня = The Good Cook). — ISBN 5-300-01307-2.