Кутб-Мінар[2] (таксама Кутуб-Мінар ці Кутаб-Мінар, хіндзі: क़ुतुब मीगार — самы высокі ў свеце цагляны мінарэт. Пабудаваны ў Дэлі (раён Мехраулі) некалькімі пакаленнямі ўладароў Дэлійскага султаната. Мінарэт з’яўляецца цэнтрам комплекса гістарычных помнікаў розных эпох.

Славутасць
Кутб-Мінар
хіндзі: ध्रुव स्तम्भ
28°31′28″ пн. ш. 77°11′07″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Ісламская архітэктура
Вышыня 72,5 м[1]
Матэрыял red sandstone[d][1]
Сайт delhitourism.gov.in/delh…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 233
рус.англ.фр.
Вежа мінарэта
Няскончаны мінарэт Алай-Мінар
У комплексе Кутб-Мінар захавалася шмат будынкаў
Жалезная калона
Надпісы на калоне
аркі Кутб-Мінара

Мінарэт Ала-і-Мінар правіць

Мінарэт Ала-і-Мінар пачаў будаваць Алаудзін Хільджы, які збіраўся зрабіць яго ў два разы вышэй, чым Кутб-Мінар. Але будаўніцтва было спынена, калі канструкцыя дасягнула 24,5 метраў і быў пабудаваны толькі адзін ярус пасля смерці Алаудзіна. Першы ярус будынка захаваўся да нашых дзён.

Мячэць Куват-уль-Іслам правіць

Мячэць Куват-уль-Іслам (што значыць Моц Іслама) вядомая таксама як мячэць Кутб, ці вялікая мячэць Дэлі, была пабудавана Кутб-уд-Дзінам Айбекам  (руск.), заснавальнікам мамлюкскай дынастыі  (руск.) ці Дынастыі Рабоў. Будаўніцтва мяэці пачалось у 1190 годзе. У якасці будаўнічых матэрыялаў выкарысталі дваццаць сем разбураных індуісцкіх і джайнісцкіх храмаў. Гэта была першая мячэць, пабудаваная ў Дэлі пасля заваявання.

Потым мячэць пашыралася и дабудоўвалася.

Цяпер мячэць разбурана, але маштабныя руіны дазваляюць судзіць аб ісламскай архітэктуры.

На захад ад мячэці знаходзіцца магіла Ілтутміша  (руск.), пабудаваная ў 1235 годзе. Будаўніцтва маўзалея паказвае адыход ад індыйскіх звычаяў крэмацыі.

Вароты Ала-і-Дарваза правіць

Пышныя вароты Ала-і-Дарваза былі пабудаваны першым султанам Дэлі з дынастыі Хільджы Алаудзінам.

Калона з унікальнага жалеза правіць

Вялікай загадкай з'яўляецца жалезная калона вышынёй 7 метрай і весам у 6 тон. Калона была ўведзена царом Кумарагуптай I з дынастыі Гупта, якая правіла ў Паўночнай Індыі ў перыяд 320540 гадоў. Першапачаткова калона знаходзілася у храме Вішну горада Матхура  (руск.), а на калоне быў размешчаны Гаруда  (руск.). Калона была перанесена на гэта месца і увайшла ў склад індуісцкага храма. Усе астатнія пабудовы храма былі разбураны і выкарыстаны як будаўнічыя матэрыялы для мінарэта Кутб-мінар і мячэці Куваі-ул-Іслам.

На калоне застаўся надпіс, прысвечаны Вішну і цару Чандрагупце II  (руск.) (375413 гады). За 1600 гадоў калона амаль не падверглася карозіі, аб прычыне гэтага вядуцца спрэчкі. Існавала тэорыя, што калона зроблена з метэарытнага жалеза (супраць якой сведчыла адсутнаць нікеля). Згодна з іншымі меркаваннямі, у калоне выкарыстоўваўся асаблівы сплаў, вынайдзены індыйскімі металургамі. У выніку аналіза старажытнай тэхналогіі вытворчасці жалеза, было вызначана, што імавернай прычынай было невывядзенне фосфару ў шлакі пры адсутнасці вапны ў тэхналагічным працэсе, у выніку чаго ўтварылася асаблівая ахоўная корка з высокім утрыманнем фосфару, якая перашкаджае карозіі[3].

Вакол калоны пабудавана агароджа. Лічыцца, што калі стаць да калоны спіной і абхапіць яе ззаду рукамі, гэта прынясе шчасце.

Грабніца Імама Заміна правіць

У паўночна-заходнім баку ад Варот Ала-і-Дарваза знаходзіцца невялікая грабніца суфійскага святога XV ст. імама Мухамаада Алі, больш вядомага як Імам Замін. Ураджэнец Туркестана Імам Замін прыйшоў у Індыю ў час праўлення Сікандра-шаха Лодзі  (руск.) (1488—1517) Ён быў членам суфійскага ордэна чыштыя. Грабніца была ўзведзена пры яго жыцці ў 1537-38 гадах, а праз год ён памёр.

Плошча грабніцы — 7,3 м²

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б http://whc.unesco.org/en/list/233 Праверана 28 студзеня 2021.
  2. Григорьев — Динамика. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2007. — С. 469. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-338-5.
  3. On the Corrosion Resistance of the Delhi iron Pillar(недаступная спасылка), R. Balasubramaniam. Corrosion Science, Volume 42 (2000) pp. 2103—2119. «Corrosion Science» is a publication specialized in corrosion science and angineering.

Спасылкі правіць