Кушынг (Аклахома)

Кушынг (англ.: Cushing) — горад у ЗША, у штаце Аклахома.

Кушынг
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 19 800 000 м²
  • 20,140239 км² (1 красавіка 2010)[2]
Вышыня цэнтра
285 ± 1 м
Насельніцтва
  • 8 327 чал. (1 красавіка 2020)[3]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
74023
Афіцыйны сайт
cityofcushing.com (англ.)
Кушынг на карце ЗША
Кушынг (Аклахома) (ЗША)
Кушынг (Аклахома)
Кушынг (Аклахома) (ЗША)
Кушынг (Аклахома)

Эканоміка правіць

Горад пачаў актыўна развівацца ў 1912 годзе адначасова з нафтавым бумам.

Кушынг — гэта гіганцкі хаб па транспарціроўцы, перапрацоўцы і захоўванні нафты. Ён звязвае вытворцаў «чорнага золата» паўднёвага ўзбярэжжа ЗША са спажыўцамі ў паўночнай частцы краіны. Практычна ўся нафта і прадукты, якія вырабляюцца з яе і выкарыстоўваюцца ў ЗША, так ці інакш праходзяць праз інфраструктуру Кушынга. Тут размешчана найбуйнейшае ў ЗША нафтавае сховішча. Па стане на 2019 год змяшчальнасць сховішчаў склала больш чым 90 мільёнаў бараляў. Гістарычна нафта прыходзіла з узбярэжжа Мексіканскага заліва ў цэнтр ЗША, туды ж дастаўлялася сыравіна з радовішчаў Тэхаса і ішла далей — да цэнтраў нафтаперапрацоўкі. З ростам здабычы сланцавай нафты частка трубаправодаў была разгорнута ў бок ўзбярэжжа, але ў цэлым транспартная інфраструктура вакол Кушынга па-ранейшаму разлічана хутчэй на ўвоз, чым на вываз нафты.

Гэты цэнтр адыгрывае ключавую ролю ў цэнаўтварэнні нафты WTі. Ф’ючарсныя кантракты на гэтую сыравіну, якія заключаюць трэйдары, агаворваюць, што яна павінна быць дастаўлена менавіта ў Кушынг[4].

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. а б United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer FilesWashington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
  3. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  4. zviazda.by