Куэрдэльскі скарб

Куэрдэльскі скарб (англ. Cuerdale Hoard) — самы вялікі з калі-небудзь знойдзеных скарбаў на Брытанскіх астравах.

Сярэбраныя прадметы з Куэрдэльскага скарбу ў калекцыі Брытанскага музея

Складаецца з больш чым 8600 прадметаў, у тым ліку срэбных манет  (руск.) (каля 7000 шт.), англійскіх і часоў Каралінгаў, ювелірных вырабаў, зліткаў.

Быў знойдзены 15 мая 1840 года на паўднёвым беразе ў лукавіне ракі Рыбл  (руск.), недалёка ад горада Прэстан (Ланкашыр, Англія) групай рабочых, якія рамантавалі набярэжную ракі. Практычна цалкам быў канфіскаваны паліцыяй.

Лічыцца, што быў закапаны паміж 903 і 910 гадамі н.э., неўзабаве пасля таго, як вікінгі былі выгнаныя з Дубліна ў 902 годзе. На думку шэрагу навукоўцаў скарб належаў аднаму з іх.

Скарб быў адпраўлены ў Брытанскі музей у 1840 годзе. Цікавы геаграфіяй прадметаў, якія ўваходзяць у яго.

Зноскі

Спасылкі правіць