Кэгон (яп.: 華厳滝) — вадаспад у раёне горада Ніко, прэфектура Татыгі, Японія. Размешчаны ў нацыянальным парку Ніко, на рацэ Даягава, якая выцякае з усходняй часткі горнага возера Цюдзэн-дзі. Калісьці рэчышча ракі было перагароджана лававымі патокамі вулкана, і цяпер яно спадае з вышыні 97 м. Па баках асноўнага цячэння знаходзяцца прыкладна дванаццаць невялікіх вадаспадаў, сцякаюць праз расколіны ў гарах і зацвярдзелых лававых патоках.

Кэгон
яп.: 華厳滝

Кэгон і возера Тюдзэн-дзі
Каардынаты: 36°44′17″ пн. ш. 139°30′09″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Японія, Татыгі, Нацыянальны парк Ніко
Рака Даягава
Вышыня агульная 97 м, свабоднага падзення 97 м
Шырыня 7 м
physical
Кэгон
Кэгон
Катэгорыя на Вікісховішчы


Назва вадаспаду ўзята з будысцкіх сутраў (Кэгонге (яп.: 华 厳 経), Аватамсака-сутра). У Ніко 48 вадаспадаў, але Кэгон — самы вядомы. Кэгон уваходзіць у лік трох найпрыгажэйшых вадаспадаў Японіі разам з вадаспадам Наты ў прэфектуры Вакаяма, вадаспадам Фукурода ў прэфектуры Ібаракі. Падысці да вадаспаду было складана, пакуль у 1900 годзе ля яго падножжа не быў пабудаваны чайны дамок. У 1930 годзе быў уведзены ў дзеянне пад'ёмнік. Улетку ля вадаспада можна назіраць ластавак.[1] Вымярэнне хуткасці адступлення вадаспаду, вырабленае ў 2003 годзе паказала, што вадаспад набліжаецца да возера на 1,8 см у год.[2] Вадаспад Кэгон папулярны сярод турыстаў, дапаўняючы культурныя славутасці уключанага ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА горада Ніко.

Самагубствы правіць

 
Развітальная запіска з Місаа Фудзімура

Вадаспад вядомы як месца частых самагубстваў сярод маладых японцаў (Эфект Вертэра)[3], пачынаючы з мая 1903 года, калі з яго саскочыў 18-гадовы студэнт філасофіі Місаа Фудзімура. Перад самагубствам Фудзімура пакінуў вершаваную перадсмяротную запіску на камлі, пазней растыражаваную СМІ.

Зноскі

  1. Kegon Waterfall (англ.)(недаступная спасылка). Nikko Tourist Association. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2012. Праверана 9 студзеня 2010.
  2. Recession Rates of Kegon Falls in Nikko, Tochigi Prefecture, Japan (англ.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Journal of Geography (16 красавіка 2003).(недаступная спасылка)
  3. Lake Chuzenji(недаступная спасылка) (англ.) — артыкул з Encyclopædia Britannica Online. Праверана 9 студзень 2010.

Спасылкі правіць