Кэндо (яп.: 剣道, шлях мяча) — від кэмпо, баявое мастацтва, якое ўзнікла ў Японіі ў XIX стагоддзі. У кэндо бой ідзе мячом-катанай. У спартыўным варыянце гэта адзінаборства дваіх кэндока, узброеных бамбукавымі мячамі cінай. Кэндокі выступаюць ў спецыяльных засцерагальных даспехах і шлеме.

Паядынак у кэндо

Асноўныя тэхнікі (Кіхон-Ваза) правіць

Асноўныя тэхнікі ў кэндо завуцца Кіхон-Ваза. Да іх адносяцца:

  1. Сёмэн-Уці — прамы ўдар у галаву (Мэн)
  2. Котэ-Уцi — удар у правае запясце (Котэ)
  3. До-Уцi — удар у правы бок жывата (Дo)
  4. Цукі — штуршок у горла (Цукі)

Зноскі

Спасылкі правіць