Кёльнская архідыяцэзія

Кёльнская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Coloniensis) — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Кёльн, Германія. Кёльнская архідыяцэзія з'яўляецца найбуйнейшай каталіцкай архідыяцэзіяй Германіі. У Кёльнскую мітраполію ўваходзяць Ахенская, Лімбургская, Мюнстэрская, Трырская і Эсэнская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Кёльнскай архідыяцэзіі з'яўляецца царква Святога Пятра і Святой Марыі.

Кёльнская архідыяцэзія
Archidioecesis Coloniensis
Герб
Лацінскі абрад
Галоўны горад Кёльн, Германія
Краіна  Германія
Дата заснавання II стагоддзе
Кафедральны сабор Сабор Святога Пятра і Святой Марыі
Дыяцэзіі-суфраганы Ахенская дыяцэзія
Лімбургская дыяцэзія
Мюнстэрская дыяцэзія
Трырская дыяцэзія
Эсэнская дыяцэзія
Парафій 743
Іерарх Rainer Woelki[d]
Плошча дыяцэзіі &&&&&&&&&&&06181.&&&&&06 181 км²
Насельніцтва дыяцэзіі &&&&&&&&05152000.&&&&&05 152 000[1] чал.
Колькасць каталікоў &&&&&&&&02080656.&&&&&02 080 656[1]
Доля каталікоў 40,4 %
Афіцыйны сайт www.erzbistum-koeln.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сабор Святога Пятра і Святой Марыі, Кёльн, Германія
Царква Святога Герэона, Кёльн, самая старая царква ў Германіі (IV стагоддзе)

Гісторыя правіць

Кёльнская дыяцэзія была ўтворана ў другім стагоддзі. У VIII стагоддзі яна была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі.

1 лістапада 787 года Кёльнская архідыяцэзія перадала частку сваёй тэрыторыі дыяцэзіі Брэмы[ru], якая была скасавана ў 1648 годзе. У 1288 годзе, калі Кёльн стаў свабодным горадам, кафедра Кёльнскай архідыяцэзіі была пераведзена ў Бон. У 1357 годзе архібіскуп кёльнскі стаў курфюрстам. Кёльнскае курфюрства было адным з найбуйнейшых царкоўных княстваў Свяшчэннай Рымскі імперыі.

У 1795 годзе частка тэрыторыя Кёльнскага архібіскупства, размешчаная на левым беразе Рэйна, была занята рэвалюцыйнай Францыяй і ў 1801 годзе была канчаткова ёю анексавана. У 1803 годзе пасля Германскай медыятызацыі Кёльнскае княства ўвайшло ў склад княства Гесэн-Дармштат.

У 1824 годзе кафедра архідыяцэзіі была перанесена ў Кёльн.

Ардынарыі архідыяцэзіі правіць

Дапаможныя біскупы правіць

Зноскі

  1. а б Vatican Information Service Архівавана 18 чэрвеня 2013. (англ.)

Крыніца правіць

Спасылкі правіць