Кіеўская вобласць

Кі́еўская во́бласць (укр.: Ки́ївська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Украіны. Плошча 28,131 тыс. км². Насельніцтва 1763 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр у вобласці фармальна адсутнічае, але фактычна ім з’яўляецца горад Кіеў.

Кіеўская вобласць
Київська область
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 лютага 1932[1]
Кіраўнік Q89190489?
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2006)
1,751 млн. (9-е месца)
Шчыльнасць 62,7 чал./км²
Плошча 28,131 тыс.
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 273 м
Кіеўская вобласць на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-32
Тэлефонны код 45
Код аўтам. нумароў 10, AI (старые КХ, МІ)
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфічныя звесткі правіць

Месцазнаходжанне правіць

На ўсходзе мяжуе з Чарнігаўскай і Палтаўскай, на паўднёвым усходзе з Чаркаскай, на паўднёвым захадзе з Вінніцкай, на захадзе з Жытомірскай абласцямі Украіны, на поўначы з Гомельскай вобласцю Беларусі. У паўночнай частцы вобласці знаходзіцца анклаў з тэрыторыі горада Кіеў, які не ўваходзіць у склад вобласці.

Клімат правіць

Клімат умерана-кантынентальны, мяккі з дастатковым увільгатненнем. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6 °C, ліпеня +19,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку, іх сярэднегадавая колькасць 500—600 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду 198—204 дні.

Рэльеф правіць

Паверхня вобласці — узгорыстая раўніна з агульным нахілам да даліны Дняпра. Паводле характару рэльефу падзяляецца на тры часткі. Паўночная частка занятая Палескай нізінай (вышыня да 198 м). Левабярэжжа займае Прыдняпроўская нізіна. Паўднёва-заходняя частка занятая Прыдняпроўскім узвышшам з абсалютнымі вышынямі да 273 м.

На поўначы пашыраныя дзярнова-падзолістыя, у далінах рэчак — дзярнова-глеявыя, лугавыя і балотныя глебы. У цэнтральнай частцы ў лясах — ападзоленыя чарназёмы, цёмна-шэрыя і светла-шэрыя лясныя грунты; у паўднёвых раёнах — глыбокія малагумусныя чарназёмы.

Карысныя выкапні правіць

Выяўленыя і распрацоўваюцца пераважна мінеральныя будаўнічыя матэрыялы: граніты, гнейсы, каалін, гліны, кварцавыя пяскі. Ёсць невялікія радовішчы торфу. Эксплуатуюцца крыніцы мінеральных радонавых вод.

Водныя аб’екты правіць

Вобласць мае шчыльную рачную сетку (177 рэчак даўжынёй звыш 10 км). Найважнейшая водная артэрыя — Дняпро, яго галоўныя прытокі — Прыпяць, Цецераў, Ірпень, Рось (правыя); Дзясна і Трубеж (левыя). На тэрыторыі вобласці — Кіеўскае вадасховішча і частка Канеўскага вадасховішча (створаныя на Дняпры). Усяго ў вобласці — 13 вадасховішчаў і звыш 2000 азёраў.

Гісторыя правіць

Кіеўская вобласць была ўтвораная 27 лютага 1932 года ў межах УССР, у ліку пяці першых абласцей рэспублікі.

15 кастрычніка 1932 года з ліку ўсходніх раёнаў вобласці была ўтвораная Чарнігаўская вобласць. 22 лютага 1937 года з ліку заходніх раёнаў вобласці была ўтвораная Жытомірская вобласць. 7 студзеня 1954 года з ліку паўднёвых раёнаў вобласці была ўтвораная Чаркаская вобласць, а Кіеўская вобласць атрымала сучасныя межы.

19 ліпеня 2020 у рамках рэформ з 25 раёнаў шляхам узбуйнення засталося 7.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел правіць

У складзе вобласці 25 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 26 гарадоў, з якіх 12 — абласнога значэння, 30 пасёлкаў гарадскога тыпу, 69 тэрытарыяльных грамад[2], 1121 сяло.

Гарады правіць

Абласнога значэння правіць

Раённага значэння правіць

Зноскі

Спасылкі правіць