Кіеўскі летапіс — летапіс, які быў складзены ў Выдубіцкім манастыры на падставе мясцовых летапісаў і асобных пагадовых запісаў.

У адрозненне ад «Аповесці мінулых гадоў», Кіеўскі летапіс прысвечаны пераважна мясцовым падзеям (гісторыі Кіева) з 1118 да 1199/1200 і мае больш свецкі характар. Летапісец асуджае княжацкія ўсобіцы, апісвае барацьбу ўсходніх славян з полаўцамі. Пад 1159 годам у творы змешчана апавяданне пра падзеі ў Полацкай зямлі, у прыватнасці, пра дзейнасць веча ў Полацку і Друцку, узаемаадносінах веча і князёў. Таксама аўтар акцэнтуе ўвагу на Тураве, Пінску, Берасці. На думку С. М. Салаўёва, У. Ц. Пашуты, Л. В. Аляксеева, у Кіеўскім летапісе ёсць урыўкі з Полацкага летапіса.

Літаратура правіць