Кільскі канал (ням.: Nord-Ostsee-Kanal), да 1948 года Канал кайзэра Вільгельма (ням.: Kaiser-Wilhelm-Kanal) — канал у Германіі, які злучае Балтыйскае і Паўночнае мора, праходзіць ад Кільскай бухты, каля горада Кіль (прыгарадны раён Хальтэнаў) да вусця ракі Эльба, каля горада Брунсбютэль.

Кільскі канал
ням.: Kaiser-Wilhelm-Kanal
Характарыстыка
Даўжыня 98 км
Максімальная глыбіня 11 м
Вадацёк
Вусце рака Эльба
Размяшчэнне
Краіна  Германія
Кільскі канал каля г. Брунсбютэль

Працягласць — каля 98 км, шырыня — больш за 100 м, глыбіня — 11 м. Канал заканчваецца парай шлюзаў з кожнага боку, адзін з шлюзаў прызначаны для маламернага флоту.

Канал быў уведзены ў эксплуатацыю 20 чэрвеня 1895 года, будаўніцтва працягвалася 8 гадоў. З'яўляецца адным з самых загружаных судаходных шляхоў Еўропы.

Спасылкі правіць