Кінгстан (Ямайка)

сталіца Ямайкі

Кінгстан (англ.: Kingston) — сталіца і найбуйнейшы горад Ямайкі. Горад размешчаны на Карыбскім моры; гарадская агламерацыя 580.000 жыхароў. Знаходзіцца ў натуральнай гавані, абаронены доўгім і вузкім пралівам Палісадас, які злучае Порт-Роял і міжнародны аэрапорт з астатнімі часткамі вострава. Кінгстан самы вялікі англамоўны горад ва ўсім Карыбскім рэгіёне. Кінгстан - не толькі сталіца Ямайкі, але і цэнтр швейнай і харчовай прамысловасці. Горад заснаваны ў 1693 годзе Вялікабрытаніяй. У 1872 годзе ў горадзе размяшчалася адміністрацыя Ямайкі. Горад атрымаў статус сталіцы, калі востраў атрымаў незалежнасць у 1962 годзе. Бедныя кварталы Кінгстана — радзіма музыкі ў стылі рэгі, які развіваўся на аснове музыкі ска - сумесі афрыканскіх, еўрапейскіх і лацінаамерыканскіх матываў. Горад складаецца з дзвюх частак — гістарычнага цэнтра і Новага Кінгстана.

Горад
Кінгстан
англ.: Kingston
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1692
Першая згадка
Плошча
25 км²
Вышыня цэнтра
9 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
651 880 чалавек (2001)
Шчыльнасць
1429 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Кінгстан на карце Ямайка
Кінгстан (Ямайка) (Ямайка)
Кінгстан (Ямайка)
Кінгстан (Ямайка) (Ямайка)
Кінгстан (Ямайка)

Насельніцтва правіць

Колькасць насельніцтва Кінгстана складае 580 тыс. чалавек. Большую частку насельніцтва складаюць афрыканцы (больш за 70%) і метысы (каля 15%). Астатняя частка - гэта выхадцы з Еўропы і Азіі. Дзяржаўная мова англійская, але большасць жыхароў сталіцы выкарыстоўваюць мясцовы дыялект.