Кіпенне — працэс параўтварэння ў вадкасці (пераход рэчыва з вадкага ў газападобны стан), з узнікненнем межаў падзелу фаз. Тэмпература кіпення пры атмасферным ціску прыводзіцца звычайна як адна з асноўных фізіка-хімічных характарыстык хімічна чыстага рэчыва.

Кіпенне вады

Кіпенне з'яўляецца фазавых пераходам першага роду. Кіпенне адбываецца значна больш інтэнсіўна, чым выпарэнне з паверхні, з-за ўтварэння ачагоў параўтварэння, абумоўленых як дасягнутай тэмпературай кіпення, так і наяўнасцю прымешак.

Кіпячэнне — награванне вадкасці (звычайна вады) да тэмпературы кіпення — фізічны спосаб дэзінфекцыі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.272