Кіпр (грэч. Κύπρος, турэцк.: Kıbrıs, англ.: Cyprus) — трэці па велічыні востраў у Міжземным моры, плошчай 9 251 кв. кіламетр, геаграфічна адносіцца да Азіі. Ён працягнуўся на 240 км з усходу на захад, а ў шырыню дасягае 100 км з поўначы на поўдзень. Кіпр размешчаны ў паўночна-усходняй частцы Міжземнамор'я на адлегласці 380 км ад Егіпта, 105 км ад Сірыі і 75 км ад Турцыі.

Кіпр
Касмічны здымак Кіпра. У цэнтры вострава бачная цёмная паласа. Гэта афіялітавы комплекс Троадас, фрагмент акіянічнай кары зніклага акіяна Тэціс
Касмічны здымак Кіпра. У цэнтры вострава бачная цёмная паласа. Гэта афіялітавы комплекс Троадас, фрагмент акіянічнай кары зніклага акіяна Тэціс
Характарыстыкі
Плошча9 251 км²
Найвышэйшы пунктАлімп 1952 м
Насельніцтва1 058 300 чал. (2006)
Шчыльнасць насельніцтва114,4 чал./км²
Размяшчэнне
35°10′ пн. ш. 33°21′ у. д.HGЯO
Краіна
Кіпр (востраў) (Міжземнае мора)
Кіпр
Кіпр
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

36% тэрыторыі кантралюе Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра, 3,7% — ААН (буферная вобласць), 2,7% — Вялікабрытанія (ваенныя базы Акратыры і Дэкелія), астатняе — Рэспубліка Кіпр.

Геаграфія правіць

Рэльеф правіць

Большая частка вострава занята горамі. Уздоўж паўночнага берага ў шыротным кірунку цягнецца горны ланцуг Кірэнія. Шырыня яе ў заходняй часткі — 15 км, на ўсходзе яна пашыраецца да 25—30 км. Заходняя частка хрыбта Кірэнія больш высокая; асобныя вяршыні перавышаюць 1 тыс. м. Самая высокая кропка хрыбта — гара Акраманда (1023 м). Паўднёва-заходняя палова вострава занята шырокім горным масівам Троадас, зрэзаным падоўжнымі рачнымі далінамі. Найбольш высокая яго паўночная частка, тут знаходзіцца і самая высокая кропка Кіпра — гара Алімп (1952 м).

Клімат правіць

Сярэднія тэмпературы на Кіпры:

Пара года Сярэдняя тэмпература днём Сярэдняя тэмпература ўначы
зіма 10-20 °C 5-12 °C
вясна 20-30 °C 15-20 °C
лета 25-40 °C 25-35 °C
восень 15-30 °C 10-20 °C

Спасылкі правіць