Кіраванне войскамі

Кіраванне войскамі — працэс мэтанакіраванага ўздзеяння камандуючых (камандзіраў), штабоў на войскі, ажыццяўляецца для падтрымкі гатоўнасці войскаў да выканання задач па прызначэнню, іх падрыхтоўкі і паспяховага выканання імі задач у ходзе вядзення аперацыі (баявых дзеянняў).

Вызначэнне правіць

  Мэта кіравання войскамі заключаецца ў забеспячэнні пэўнага ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў, іх усебаковай падрыхтоўкі да прымянення і эфектыўнай рэалізацыі аператыўных (баявых) магчымасцяў войскаў у ходзе вядзення ваенных аперацый (баявых дзеянняў).

Да кіравання войскамі, як працэсу, прад'яўляюцца патрабаванні, выкананне якіх з'яўляецца неабходнай умовай дасягнення яго мэты. Асноўнымі з іх з'яўляюцца пастаянная гатоўнасць сістэмы кіравання да аператыўнай працы, устойлівасць, бесперапыннасць, аператыўнасць, якасць, скрытнасць кіравання войскамі.

Арганізацыя кіравання войскамі заключаецца ў стварэнні і разгортванні сістэмы кіравання, вызначэнні задач і парадку работы штаба пры падрыхтоўцы і ў ходзе вядзення ваенных аперацый (баявых дзеянняў) і забеспячэнне ўстойлівай і бесперапыннай працы пунктаў кіравання і сродкаў сувязі для своечасовага і якаснага выканання задач кіравання.

Глядзі. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць