Кіроўца, або вадзіцельфізічная асоба, якая кіруе транспартным сродкам. Паводле правіл дарожнага руху да кіроўцы прыраўноўваецца асоба, якая навучае кіраванню механічным транспартным сродкам, або прымае кваліфікацыйны практычны іспыт на права кіравання механічным транспартным сродкам, і пры гэтым знаходзіцца ў ім, а таксама вершнік і пагоншчык быдла[крыніца?].

Нямецкі кіроўца
Японскі кіроўца

Знакі салідарнасці правіць

Пры неабходнасці сувязі на дарозе кіроўцы карыстаюцца наступнымі знакамі ветлівасці і салідарнасці.[крыніца?]

  • Калі сустрэчны кіроўца міргае дальнім святлом — наперадзе кантроль аўтаінспекцыі;
  • Калі вадзіцель ззаду міргае дальнім святлом — ён просіць даць яму дарогу.

Таксама ў залежнасці ад дарожнай сітуацыі, мірганне дальнім святлом можа значыць, або прапусці мяне, або я цябе прапускаю.

Ветлівы вадзіцель заўсёды падзякуе, уключыўшы на дзве-тры секунды аварыйную сігналізацыю.

  • Паднятая ўгору рука, таксама ўніверсальны знак падзякі;
  • Мірганне аварыйнай сігналізацыяй звыш 5 секунд азначае выбачэнне за не дастаткова ўдалы манеўр, што зрабіў перашкоду для іншых удзельнікаў руху;

Калі наперадзе на вузкай дарозе ідзе дальнамер, ці аўтобус, тады яго вадзіцель папярэджвае вадзіцеляў ззаду правым сігналам павароту, што дарога свабодная, можна выканаць абгон, або левым, што абгон небяспечны[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць