Кірыл Анатолевіч Набабкін

Кіры́л Анато́левіч Наба́бкін (руск.: Кирилл Анатольевич Набабкин; 8 верасня 1986, Масква, СССР) — расійскі футбаліст, крайні абаронца клуба ЦСКА. Выступаў за маладзёжную, другую і асноўную зборныя Расіі.

Футбол
Кірыл Набабкін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Анатолевіч Набабкін
Нарадзіўся 8 верасня 1986(1986-09-08)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства
Рост 184 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі ЦСКА (Масква)
Нумар 14
Маладзёжныя клубы
1993—1995 Сцяг Расіі Спартак (Масква)
1996—1997 Сцяг Расіі Нафтавік-Капотня
1997—2004 Сцяг Расіі Тарпеда-ЗІЛ
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2009 Сцяг Расіі Масква 64 (0)
2010— Сцяг Расіі ЦСКА (Масква) 189 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2008 Сцяг Расіі Расія (мал.) 16 (2)
2011 Сцяг Расіі Расія-2 1 (0)
2012—2013 Сцяг Расіі Расія 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 лютага 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачынаў кар’еру ў «Маскве»», а ў 2009 годзе перайшоў у ЦСКА, за які гуляе і дакуль. За зборную Расіі згуляў два матчы, быў у яе складзе на чэмпіянаце Еўропы 2012. Трохкратны чэмпіён Расіі (2012/13, 2013/14, 2015/16), двухкратны сярэбраны прызёр (2010, 2014/2015), бронзавы прызёр (2011/12), двухкратны ўладальнік Кубка Расіі (2011, 2013) і Суперкубка (2013, 2014). У 2009 годзе быў уключаны ў спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі пад 3-м нумарам, як правы абаронца.

Кар’ера правіць

Раннія гады правіць

Займацца футболам Набабкін пачаў у футбольным клубе «Спартак» (Масква), але крыху пазней Кірыл перайшоў у дзіцяча-юнацкі клуб «Тарпеда-ЗІЛ», выпускніком якога ў выніку і стаў.

Першы прафесійны кантракт падпісаў з футбольным клубам «Масква» ў 16-гадовым узросце[3], аднак гуляў спачатку выключна ў рэзервовай камандзе. У 2004 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Расіі сярод дублюючых складаў. У асноўным складзе «Масквы» Набабкін дэбютаваў 13 ліпеня 2005 года ў матчы 1/16 Кубка Расіі супраць махачкалінскага «Дынама», а першы матч у Прэм’ер-лізе правёў 3 жніўня 2005 года супраць ЦСКА.

ЦСКА правіць

Пасля заканчэння сезона 2009 года, у якім Набабкін праявіў сябе як адзін з лідараў «Масквы», Кірыл падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. У складзе армейцаў ён у першым жа сезоне стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату, а ў наступным годзе пераможцам Кубка Расіі.

Міжнародная кар’ера правіць

1 чэрвеня 2012 года Набабкін дэбютаваў у зборнай Расіі ў матчы супраць зборнай Італіі, які скончыўся перамогай зборнай Расіі з лікам 0:3, адгуляўшы ўвесь матч.

Дасягненні правіць

ЦСКА

Зноскі

  1. Kirill Nababkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kirill Nababkin // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Кирилл Набабкин Архівавана 17 ліпеня 2012.. Gazeta.ru

Спасылкі правіць