Кіхну (эст.: Kihnu) — востраў у Балтыйскім моры. Належыць Эстоніі. Плошча — 16,38 км². Насельніцтва (2010 г.) — 489 чал.

Кіхну
Пейзаж
Пейзаж
Характарыстыкі
Плошча16,38 км²
Насельніцтва489 чал.
Шчыльнасць насельніцтва29,85 чал./км²
Размяшчэнне
58°07′ пн. ш. 23°58′ у. д.HGЯO
АкваторыяРыжскі заліў
Краіна
ПаветПярнускі павет
Кіхну (Эстонія)
Кіхну
Кіхну
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Кіхну

Кіхну — самы вялікі востраў у акваторыі Рыжскага заліва і сёмы па велічыні востраў у Эстоніі. З'яўляецца часткай павета Пярну з цэнтрам у горадзе Пярну. Месціцца ў 12 км ад мацерыковага ўзбярэжжа. Востраў нізінны, складзены асадкавымі пародамі.

Насельнікі Кіхну жывуць у 4 вёсках. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў вёсцы Саарэкула. Аб'екты інфраструктуры вострава — школа, касцёл, пошта, музей, порт, маяк, метэастанцыя. Працуе рыбалоўнае прадпрыемства.

Славутасці Кіхну — праваслаўная царква (помнік архітэктуры), мемарыяльны камень у вёсцы Раатсікула.

Клімат правіць

На востраве клімат пераходны ад марскога да ўмерана-кантынентальнага.

  • Сярэднегадавая тэмпература паветра — 6,5 °C
  • Сярэдняя хуткасць ветру — 6,0 м/с
  • Адносная вільготнасць паветра — 83 %
Клімат Кіхну (1971 - 2000)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 6,8 6,3 12,8 23,9 27,5 30,6 30,2 28,8 23,3 17,5 12,0 8,8 30,6
Сярэдні максімум, °C −0,6 −1,7 1,1 6,4 13,4 17,7 19,9 19,4 14,8 9,8 4,7 1,6 8,9
Сярэдняя тэмпература, °C −2,5 −3,7 −1,2 3,3 9,8 14,5 17,2 16,9 12,6 8,0 3,1 −0,2 6,5
Сярэдні мінімум, °C −4,6 −5,9 −3,5 1,1 7,0 12,0 14,8 14,7 10,5 6,2 1,4 −2,2 4,3
Абсалютны мінімум, °C −32,4 −30,8 −20,6 −8,5 −1 3,2 8,2 7,0 0,6 −5,4 −14,5 −29,5 −32,4
Норма ападкаў, мм 33 24 26 32 37 52 59 58 66 61 59 46 552
Крыніца: EMHI

Спасылкі правіць