Кіёцкі ўніверсітэт

Кіёцкі ўніверсітэт (яп.: 京都大学) — адзін з найважнейшых нацыянальных універсітэтаў Японіі, размешчаны ў горадзе Кіёта. Раней уваходзіў у лік імператарскіх універсітэтаў. Другі найстарэйшы ўніверсітэт краіны, пасля Такійскага ўніверсітэта. У Кіёцкім універсітэце навучаецца каля 22 тыс. студэнтаў.

Кіёцкі ўніверсітэт
яп.: 京都大学
Заснаваны 18 чэрвеня 1897[1][2]
Студэнты 22 455[3]
Сайт kyoto-u.ac.jp/ja (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёсць 3 кампусы, галоўны з іх — Ёсіда. У 1897 годзе ў будынку Трэцяй вышэйшай школы быў заснаваны Імператарскі Кіёцкі ўніверсітэт, як частка сістэмы імператарскіх універсітэтаў, быў заснаваны каледж навукі і тэхнікі. У 1899 годзе з’явіліся юрыдычны і медыцынскі каледжы, у 1906 годзе — каледж літаратуры.

Зноскі