Лабарыя

род лішайнікаў

Лаба́рыя (Lobaria) — род ліставатых лішайнікаў сямейства Лабарыевыя (Lobariaceae).

Лабарыя

Лабарыя лёгачная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lobaria (Schreb.) Hoffm., 1796


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  191256
NCBI  63752
EOL  22804
MB  2907

Вядома каля 80 відаў. Пашыраны ва ўмеранай, трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар’яў. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца лабарыя лёгачная і лабарыя ямчатая (ямістая). Трапляецца пераважна ў лясах на ствалах і галінах, радзей — на скалах.

Слаявіна буйналіставатая з шырокімі лопасцямі, дыяметр 5—30 см. Зверху — характэрны сеткавы малюнак, знізу — кароткія раснічастыя рызоіды, месцамі голая. Пладовыя целы сподкападобныя. Споры бясколерныя ці афарбаваныя, 2—10-клетачныя. Фікабіёнты з груп Trebouxia і Myrmecia.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Лобария — род Lobaria: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Lobaria у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)