Лавіса Шведская (Луіза) (шведск.: Lovisa av Sverige; 31 кастрычніка 1851, Стакгольм — 20 сакавіка 1926, Капенгаген) — шведская прынцэса, каралева Даніі, жонка дацкага караля Фрыдэрыка VIII. Адзіная дачка шведскага караля Карла XV і Луізы Нідэрландскай. З дынастыі Бернадотаў.

Лавіса Шведская
шведск.: Lovisa av Sverige
кансорт Даніі[d]
29 студзеня 1906 — 14 мая 1912
Папярэднік Луіза Гесэн-Касельская
Пераемнік Александрына Мекленбург-Шверынская[d]
Нараджэнне 31 кастрычніка 1851(1851-10-31)[1][2][…]
Смерць 20 сакавіка 1926(1926-03-20)[1][2][…] (74 гады)
Месца пахавання
Род Бернадоты
Бацька Карл XV
Маці Луіза Нідэрландская
Муж Фрэдэрык VIII[4]
Дзеці Крысціян X, Хокан VII, Луіза[d], Харальд Дацкі[d], Інгеборга Дацкая, Тыра Дацкая[d], Густаў Дацкі[d] і Дагмара Дацкая[d]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць кансорт, арыстакратка, філантроп
Узнагароды
Order of Louise ордэн Слана Dame of the Order of Saint Isabel ордэн Святой Кацярыны Dame of the Order of Queen Maria Luisa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

28 ліпеня 1869 года ў Стакгольме Лавіса выйшла замуж за спадчыннага прынца Дацкага Фрэдэрыка VIII. У 1906 годзе, пасля ўзыходжання мужа, стала каралевай Даніі.

Паколькі трон у Швецыі і Нарвегіі жанчыны не ўспадкоўвалі, пасля смерці Карла XV каралём стаў яго брат Оскар II. Пасля скасавання уніі Швецыі і Нарвегіі Оскар II склаў з сябе паўнамоцтвы і на нарвежскі прастол 18 лістапада 1905 года быў абраны сын Лавісы Карл, які прыняў імя Хокан VII.

Лавіса памерла ў палацы Амаліенборг (Капенгаген) і была пахавана побач з мужам у саборы горада Роскіле.

Сям’я правіць

Дзеці ад шлюбу з Фрэдэрыкам VIII:

Крыніцы правіць

  1. а б Lovisa (Louise) — 1917.
  2. а б Lundy D. R. Louise Josephine Eugènie Bernadotte, Princess of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура правіць

  • Bomann-Larsen, Tor (2004): «Folket — Haakon & Maud II» (шведск.).

Спасылкі правіць