Ладдзян трохнадрэзаны

Ладдзян трохнадрэзаны, Ладдзян трохнадрэзны[3] (Corallorhiza trifida) — від роду Ладдзян (Corallorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae), родны для Паўночнай Амерыкі і Еўразіі.

Ладдзян трохнадрэзаны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corallorhiza trifida Châtel.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  894654
NCBI  451881
EOL  2904716
IPNI  30219502-2
TPL  kew-47090

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
 

Шматгадовая наземная травяністая расліна. Сапрафіт.

Карэнішча белаватае разгалінаванае, мясістае, пазбаўленае каранёвых мочак; нагадвае карал.

Сцябло прамастаячае тонкае голае, жоўта-зялёнае, вышынёй 8-30 см.

Лускападобныя похвавыя простыя перапончатыя лісты лікам 2-4 размешчаны чаргова.

Панікшыя голыя кветкі аб шасці пялёстках сабраны ў друзлыя пэндзлепадобныя суквецці даўжынёй да 10 см. Квітнее ў маі — чэрвені.

Плод — каробачка. Плоданасіць у чэрвені — ліпені.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Расліна сустракаецца ў палярнай і лясной зонах і ў гарах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.

У Расіі расце ў нечарназемнай зоне еўрапейскай часткі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе.

Мезафіт і гіграфіт. Нярэдкі па берагах рэк і ручаёў, забалочаных лугах, у сырых лясах, на тарфяных балотах, у тундравым рэдкалессі.

Ахоўны статус правіць

Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя кнігі многіх абласцей, краёў і рэспублік Расіі. Ахоўваецца на Украіне, у Літве, Польшчы, Латвіі. Уключаны ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЕС[4].

Батанічная сістэматыка правіць

Сінонімы правіць

Паводле The Plant List[5], у сінаніміку віду ўваходзяць:

Ладдзян трохнадрэзаны ў літаратуры правіць

Адна з казак цыклу «Казкі з хутара Юстыны» Людмілы Рублеўскай называецца «Чужыя ветразі, альбо Ладдзян трохнадрэзаны»[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ладьян трёхнадрезный в Красной книге Республики Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)
  5. Corallorhiza trifida Châtel. (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (18 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2013. Праверана 7 студзеня 2013.
  6. Рублеўская Людмiла Іванаўна

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)