Лакальная вылічальная сетка

Лакальная вылічальная сетка,[1] ЛВС (англ.: local area network, LAN) — камп’ютарная сетка, якая аб'ядноўвае рознае камп'ютарнае абсталяванне на невялікай у фізічным плане прасторы, напрыклад у хаце, офісе ці ўніверсітэцкім кампусе. Уласцівасці ЛВС вельмі адрозніваюцца ад уласцівасцяў глабальных вылічальных сетак, асабліва хуткасцю перадачы інфармацыі, а таксама адлегласцю паміж вузламі сеткі. Акрамя таго, для падобных сетак не патрэбная арэнда лініяў сувязі.

Прыкладамі ЛВС з’яўляюцца ARCNET і Token Ring, якія выкарыстоўваліся раней, а таксама перспектыўная тэхналогія G.hn, выкарыстанне якой мажлівае ў будучыні. Зараз найбольш распаўсюджанымі відамі ЛВС з’яўляюцца Ethernet і Wi-Fi з дзеяннем праз вітую пару і радыёхвалі адпаведна.

Лакальныя сеткі правіць

Зноскі

  1. М. Савіцкі, «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы», ст. 157, ISBN 978-985-6742-83-8

Спасылкі правіць