Лаканос (Phytolacca) — род кветкавых раслін сямейства лаканосавых.

Лаканос

Лаканос ягадны (Phytolacca acinosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phytolacca Tourn. ex L., 1753

Сінонімы
Pircunia Bertero ex Ruschenb.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19522
NCBI  3526
EOL  39080
GRIN  g:9362
IPNI  31936

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку кусты і дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, пераважна двухполыя, у гронкападобных суквеццях. Плод сакаўны, ягадападобны.

Арэал правіць

Налічваецца каля 35 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Афрыкі, Паўднёвай і Усходняй Азіі. Найбольш вядомыя лаканос амерыканскі (Phytolacca americana) і лаканос ягадны (Phytolacca acinosa)

Выкарыстанне правіць

Лекавыя, харчовыя і дэкаратыўныя расліны.

Лаканос амерыканскі (Phytolacca americana) з XVIII ст. культываваўся ў вінаробчых раёнах Еўропы, цёмна-чырвоны сок ужываўся для падфарбоўкі віна (адсюль назва роду).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць