Ламберт Герсфельдскі

Ламберт Герсфельдскі (лац.: Lambertus Hersfeldensis) (памёр у 1080-я гг.) — нямецкі аналіст. Паходзіў з заможнай сям'і, атрымаў добрую царкоўную адукацыю. У 10581077 гг. — манах Герсфельдскага манастыра ў Цюрынгіі. Напісаў шэраг твораў, з якіх захаваліся цалкам «Аналы» і часткова «Гісторыя Герсфельдскага манастыра». «Аналы» ўтрымліваюць багаты матэрыял па палітычнай гісторыі нямецкіх зямель з 1040 па 1077 гг. Асабліва падрабязна распавядаецца пра Саксонскае паўстанне 1073 – 1075 гг. і пра сутыкненне паміж імператарам Генрыхам IV і рымскім папай Рыгорам VII, у прыватнасці пра сустрэчу ў Каносе; Ламберт Герсфельдскі дае таксама апісанне паўстання гараджан Кёльна супраць архіепіскапа Анона (адно з ранніх звестак пра гарадскі рух). У барацьбе за інвестытуру Ламберт Герсфельдскі выступаў ідэолагам тых кругоў феадальнай шляхты, якія былі апазіцыйна настроены да Генрыха IV, што адбілася на асвятленні ім палітычнай гісторыі.

Ламберт Герсфельдскі
Дата нараджэння 1025[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1081[3]
Месца смерці
Род дзейнасці летапісец, паэт, манах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творы правіць

  • Annalen (Annales) / Erläutert von W.D.Fritz. — Berlin, 1962.

Зноскі

  1. Lambert Of Hersfeld // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lambert von Hersfeld // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 ліпеня 2020.
  4. Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 ліпеня 2020.

Літаратура правіць

  • Holder-Egger, O. Studien zu Lambert von Hersfeld // Neues Archiv der Gesellschaft für ältere deutsche Geschichtskunde. — 1894. — Band 19. — S.

Спасылкі правіць