Лаоская мова (ພາສາລາວ) — адна з тайскіх моў (паўднёва-заходняя падгрупа).

Лаоская мова
Саманазва ພາສາລາວ [pʰáːsǎːláːw]
Краіны Лаос, Тайланд, ЗША, Францыя, Канада, Кітай, Аўстралія
Афіцыйны статус Лаос
Агульная колькасць носьбітаў 3,5 млн — уласна лаоская;
23,5 млн — уключаючы ісанскія дыялекты
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Тай-кадайская сям'я

Тайская галіна
Паўднёва-заходняя група
Паўднёватайская падгрупа
Пісьменнасць лаа, тхам, тайская пісьменнасць
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 лао 375
ISO 639-1 lo
ISO 639-2 lao
ISO 639-3 lao
WALS lao
Ethnologue lao
ABS ASCL 6401
IETF lo
Glottolog laoo1244
Вікіпедыя на гэтай мове

Мова народа лао, дзяржаўная мова Лаоса. Пашырана таксама на паўночным усходзе Тайланда. Некалькі дзесяткаў блізкіх дыялектаў і гаворак. У Лаосе гаворкі і дыялекты складаюць 3 групы: цэнтральную, паўночную, паўднёвую. У аснове літаратурнай мовы в'енцьянскі дыялект.

Лаоская мова — танальная (5—7 тонаў у розных дыялектах), у аснове — монасілабічная (спрадвечная лексіка аднаскладовая). Ізаляваная мова, граматычныя катэгорыі выражаюцца пераважна аналітычна, парадак слоў фіхсаваны. Асноўная частка лексікі агульная з тайскімі мовамі, шмат запазычанняў з палі і санскрыту.

Найбольш раннія помнікі XV ст. (пераважна эпіграфічныя). Два асноўныя віды пісьменнасці: цывільнае пісьмо «туа лао» (асноўны сродак фіксавання мовы) і «туа тхам» (духоўнае пісьмо для запісу рэлігійных тэкстаў); абодва паўднёваіндыйскага паходжання. Найболш раннія з вядомых літаратурных помніхаў — «Прынц Хунг» (XV—XVI ст.).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
ໜ້າຫຼັກ лаоскай

 
Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў лаоскай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Лаоская мова»