Лапацінскія

вялікалітоўскі шляхецкі род

Лапацінскія (польск.: Łopaciński) — шляхецкі род герба «Любіч» у Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле радавога падання, паходзяць з маёнтка Лапаціна Цеханоўскай зямлі (Мазовія). У XV стагоддзі Багдан з Лапапіна атрымаў ад князёў Мсціслаўскіх зямельныя ўладанні пад г. Мсціславам, дзе яго сын Юзаф заснаваў маёнтак Лапаціна[1].

Лапацінскія
Герб Любіч
Герб Любіч
Губерні, у РК якіх занесены род Віленская, Мінская, Ковенская
Перыяд існавання роду з XVI стагоддзя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Род Лапацінскіх падзяліўся на чатыры галіны. Яны былі ўнесены Герольдыяй у VI часткі радаводных кніг Віленскай, Мінскай і Ковенскай губерняў Расійскай імперыі[2].

У Вільні па вуліцы Скапа захаўся палац Лапацінскіх.

Вядомыя прадстаўнікі правіць

Зноскі

  1. Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  2. Лопацинские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць