Ласла Паал (венг.: László Paál, 30 ліпеня 1846, с. Зам (цяпер румынскі жудзец Хунедаара ў рэгіёне Трансільванія) — 4 сакавіка 1879, Шарантон-ле-Пон, Францыя) — венгерскі мастак-пейзажыст і імпрэсіяніст. Прадстаўнік барбізонскай школы.

Ласла Паал
венг.: Paál László
Фатаграфія
М. Мункачы. Партрэт Ласла Паала.
Дата нараджэння 30 ліпеня 1846(1846-07-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1879(1879-03-04)[1][3] (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Вучоба Акадэмія выяўленчых мастацтваў ў Вене, Акадэмія мастацтваў у Дзюсельдорфе
Мастацкі кірунак Барбізонская школа  (руск.)
Уплыў Аўгуст Альберт Цымерман  (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1864—1866 навучаўся жывапісу ў Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў, вучань нямецкага мастака Альберта Цімермана  (руск.).

У 1869 упершыню прадставіў некаторыя з сваіх работ на буйной выстаўцы ў Мюнхене. У 1870 здзейсніў паездку ў Нідэрланды, у тым жа годзе па рэкамендацыі блізкага сябра і паплечніка вянгерскага жывапісца Міхая Мункачы паступіў для працягу вучобы ў Дзюсельдорфскую Акадэмію мастацтваў.

З 1873 Паал жыў у калоніі мастакоў-барбізонцаў. Быў сталым удзельнікам Парыжскага салона, на якім у 1873 атрымаў узнагароду за карціну «Заход».

1874 — член асацыяцыі мастакоў Дзюсельдорфа.

Памёр у 1879 годзе. За гады творчасці напісаў каля 65 карцін. Пасля смерці мастака яго палотны былі прададзеныя на аўкцыёне ў Парыжы ў 1880 годзе.

Творчасць правіць

На думку спецыялістаў і крытыкаў, успрыманне і перадача прыроды Паалам поўныя напружанай страсці і тэмпераменту. Жывапісная манера мастака гэтак жа эмацыйная і актыўная, як у Мункачы. Каляровыя суадносіны драматычныя і кантрасныя. Прырода ў яго пейзажах прасякнута вечнай дынамікай і пераменнасцю. Гэта адчуванне бесперапыннага руху прыроды мастаку ўдаецца ўвасобіць з дапамогай тэмпераментнай манеры пісьма. Разам з тым у пейзажах Паала няма нічога ад мімалётнай няпэўнасці імпрэсіяністычнага ўспрымання. Пры ўсім адчуванні зменлівасці яго прырода матэрыяльная ў сваёй прадметнай пэўнасці, пластычнай цэльнасці.

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць