Ластаянка

рака ў Беларусі

Ластая́нка, Вішнёўка[1] — рака ў Беларусі, у Смаргонскім і Ашмянскім раёнах Гродзенскай вобласці і Валожынскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).

Ластаянка
Характарыстыка
Даўжыня 18 км
Басейн 157 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°18′10″ пн. ш. 26°10′35″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Бярэзіна
 • Каардынаты 54°12′16″ пн. ш. 26°18′48″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіёны Гродзенская вобласць, Мінская вобласць
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мост цераз раку Ластаянку і шляхецкая сядзіба ў Кутах. 1915-18

Даўжыня ракі 18 км. Плошча вадазбору 157 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 м/км. Бярэ пачатак за 1 км у напрамку на ўсход ад вёскі Загарняты[2]. Вадазбор на поўдні Ашмянскага ўзвышша.

Прытокі: Вішнёўка (левы) і Слабодка (правы)[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць