Латвійская седлавіна

Латвійская седлавіна — прыўзнятая тэктанічная структура на паўночным захадзе Усходне-Еўрапейскай платформы

Аддзяляе Балтыйскую сінеклізу ад Маскоўскай сінеклізы і ў выглядзе сядла з невялікім паніжэннем паверхні фундамента злучае Балтыйскі шчыт праз Эстонскую монакліналь з Беларускай антэклізай. Размешчана на тэрыторыі паўночнай Беларусі, Латвіі, заходняй часткі Пскоўскай вобласці Расіі. Выцягнута ў шыротным напрамку на 250—300 км, шырыня да 200 км.

Фарміраванне яе адбывалася пераважна ў познабайкальскі і каледонскі этапы. Паверхня крышталічнага фундамента залягае на глыбіні ад −500 да −1000 м. На ёй вылучаны выступы, прагіны, монакліналі, абмежаваныя разломамі з амплітудай 50—100 м і ўскладненыя лакальнымі малаамплітуднымі (50—70 м) падняццямі. Платформавы чахол складзены з вендскіх, кембрыйскіх, ардовікскіх, сілурыйскіх, дэвонскіх і антрапагенавых адкладаў.

Літаратура правіць