Латэнтны туберкулёз

Латэнтны туберкулёз — стан здароўя чалавека, калі ён інфікаваны мікабактэрыяй туберкулёзу, але не хворы актыўнай формай туберкулёзу. У хворага назіраецца станоўчая скурная туберкулінавая проба, але не выяўляецца змяненняў у лёгкіх, характэрных для актыўнага туберкулёзнага працэсу. Пацыенты з латэнтным туберкулёзам не заразныя. Асноўная рызыка ў тым, што прыкладна 10 % такіх пацыентаў захворваюць актыўнай формай туберкулёзу на больш познім этапе жыцця. Выяўленне і лячэнне людзей з латэнтным туберкулёзам з’яўляецца важнай часткай кантролю распаўсюджання гэтага захворвання.

Латэнтны туберкулёз
МКХ-10 R76.176.1
МКХ-9 795.5795.5
MeSH D055985