Лахазва

рака ў Беларусі

Лахазва́ — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Шчара (басейн ракі Нёман).

Лахазва
Характарыстыка
Даўжыня 29 км
Басейн 335 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёсак Дзекалы і Дзеткавічы
 • Каардынаты 53°07′23″ пн. ш. 25°41′43″ у. д.HGЯO
Вусце Шчара
 • Месцазнаходжанне за 2 км на поўдзень ад вёскі Падгорная
 • Каардынаты 52°57′50″ пн. ш. 25°33′17,50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман
Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раён Баранавіцкі раён
physical
Лахазва
Лахазва
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 335 км². Пачынаецца каля вёсак Дзекалы і Дзеткавічы. Цячэ па лясістай мясцовасці, у вярхоўі праз возера Хаткі. Упадае ў Шчару за 2 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Падгорная.

Прытокі: Басіны[1], Мшанка, Рыжоўка (справа); Дзеравянка, Жарабілаўка (злева). Ніжэй упадзення Дзеравянкі ў Лахазву, у маляўнічай мясцовасці знаходзіцца вадасховішча Гаць.

Каля ракі знаходзілася былая вёска Лахазва.

Зноскі

  1. Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1

Літаратура правіць

Спасылкі правіць