Лацый (лац.: Latium) ці інакш Старажытны Лацый — гістарычная вобласць Сярэдняй Італіі. Лацый займаў паўднёвую частку сучаснай італьянскай правінцыі Лацыё, цяпер практычна адпавядае яе адміністрацыйнай адзінцы — Лаціна.

Даволі позна, ў 2 тысячагоддзі да н.э., заселены невялікім племем лацінаў, ад якіх і атрымаў сваю назву. Уяўляў сабой пагорыстую раўніну ў ніжняга цячэння Тыбра плошчай каля 1,5 тысяч квадратных кіламетраў. Межамі яму служылі Тырэнскае мора, Тыбр, прыток Тыбра Аніё, Сабінскія горы, ўзгорыстыя раёны экваў, гернікаў і вольскаў. Цэнтр Лацыя — Альбанскія пагоркі.

Лацый знаходзіўся паміж дзвюма багатымі абласцямі — Этрурыяй і Кампаніяй, населенымі плямёнамі з развітой культурай і гандлем. Суднаходнае верхняе цячэнне Тыбра злучала Лацый з унутранымі тэрыторыямі Апенінскага паўвострава, а Тырэнскае мора было раёнам ажыўленага гандлю паміж карфагенянамі, грэкамі і этрускамі. Вулканічны попел служыў выдатным угнаеннем і рабіў глебы вельмі ўрадлівымі, земляробства і жывёлагадоўля былі асноўным заняткам жыхароў. Насельніцтва Старажытнага Лацыя мела вялікаю шчыльнасць, клімат быў больш вільготным чым цяпер і па-за пагоркамі было шмат багнаў. Зямельныя надзелы былі малыя, традыцыйна каля 0,5 гектара. Знойдзены шматлікія сляды дрэнажных сістэм.

Гарады, якія ўваходзілі ў склад рэгіёна правіць