Лаўровы ліст — зборная назва лісця лаўра высакароднага (Laurus nobilis), якое ўжываюць у кулінарыі як духмяную прыправу[1]. З гатовых страў лісце вымаюць, бо яно цвёрдае. У кулінарыі таксама ўжываюць лаўровы ліст, змелены ў парашок.

Лаўровы ліст
Лаўровы ліст у пакеце

Лаўровы ліст таксама лекавы сродак, які мае заспакаяльныя, мачагонныя і супрацьгіпертанічныя ўласцівасці[2].

Лаўровы ліст нельга захоўваць больш за год, бо ён страчвае водар і набывае гаркату.

Заўвагі правіць

  1. Лавровый лист // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.
  2. Лаўровы ліст у народнай медыцыне Архівавана 8 лістапада 2014.

Спасылкі правіць