Лаўрын Гуцэвіч

рэчыпаспалітаўскі архітэктар

Лаўрынас Гуцэвічус, Лаўрын Гуцэвіч[4], Ваўжынец Гуцэвіч, (літ.: Laurynas Gucevičius, літ.: Laurynas Stuoka-Gucevičius; польск.: Wawrzyniec Gucewicz; 1753, с. Мігоніс  (літ.), цяпер Купішкаўскі раён, Літва — 29 лістапада (10 снежня 1798), Вільня) — архітэктар Рэчы Паспалітай, прадстаўнік класіцызму.

Лаўрын Гуцэвіч
літ.: Laurynas Gucevičius
Уяўны партрэт Л. Гуцэвіча
Уяўны партрэт Л. Гуцэвіча
Дата нараджэння 5 жніўня 1753(1753-08-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 (21) снежня 1798[2] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Вільня
Архітэктурны стыль класіцызм
Найважнейшыя пабудовы Вільнюская ратуша
Кафедральны сабор Св. Станіслава
Уплыў Марцін Кнакфус
Узнагароды
Подпіс Подпіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Шымона Масюліса, пра што сведчыць запіс пра хрышчэнне babtisavi infantem n(omi)ne Laurentium patris Symoni Masulis et Matris Catharinae Masulowa de villa Migance, пры гэтым суседзі, каб адрозніваць яго бацьку ад цёзак, называлі таго Гуцэвічам. Гэта пацвярджае запіс пра хрышчэнне яго дачкі, у якім ён названы Шымонам Гуцэвічам (Simonis Gucewiczas). Прозвішча Стуока Лаўрыну Гуцэвічу памылкова прыпісалі пазнейшыя гістарыёграфы[5].

У Вільню прыехаў ва ўзросце 20 год. У 1773 годзе ў Вільні ўступіў у місіянерскі манастыр.

Вучыўся ў школах у Купішках, Палавенэ  (польск.), у піярскай школе ў Панявежы. У 17731775 гадах у Віленскім універсітэце (у той час Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага), вывучаў матэматыку ў Францішка Нарвойша і архітэктуру ў Марціна Кнакфуса. У 17761777 гадах ён удасканальваў свае веды ў Рыме.

Па вяртанні з-за мяжы, выкладаў матэматыку ў Віленскай семінарыі. У 1778 годзе ўступіў у масонскую ложу «Руплівы літвін». Разам з біскупам Ігнацы Масальскім, падарожнічаў па гарадах Еўропы. Паўтара года ў Парыжы слухаў лекцыі па архітэктуры Жак-Жэрмена Суфло  (руск.) і Клода Леду  (руск.) (17781780).

Па вяртанні ў 1781 годзе займаўся праектаваннем і перабудовай палаца  (руск.) епіскапа Масальскага ў Верках  (руск.) пад Вільняй.

У 1789 годзе Сейм надаў яму шляхецкую годнасць.

У 17891794 гадах выкладаў ваенную інжынерыю і картаграфію ў Літоўскай школе інжынернага корпуса пры Галоўнай школе.

У 17931794 і 17971798 гадах выкладаў у Галоўнай школе; з 1793 года прафесар. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Камандаваў арганізаванай ім жа грамадзянскай гвардыяй ў Вільні, быў паранены ў бітве пад Воранавым.

 
Канстанцінас Багданас  (руск.). Мемарыяльная дошка ў двары Гуцэвічуса

Пахаваны на могілках пры касцёле Святога Стэфана  (руск.) на вуліцы Гяляжынкяле (Geležinkelio g. 39; ля паўднёвай сцяны касцёла; з 1865 года могілкі закрыты). Месца пахавання было адзначана убогім драўляным крыжам з ледзь чытэльным тэкстам. На сцяне касцёла ў 1998 годзе ўстаноўлена мемарыяльная пліта з партрэтным барэльефам (скульптар Ёнас Норас Нарушавічус, архітэктар Вітаўтас Заранка[6]).

Па іншых звестках, пахаваны быў на могілках Роса, аднак звесткі аб месцазнаходжанні магілы страчаны.

Імя архітэктара носіць вуліца ў Вільні, што раней называлася Баніфратарская, і плошча ў Купішкісе, дзе ўсталяваны помнік скульптару (1984, арх. Vladas Vildžiunas), а таксама адзін з двароў ансамбля Віленскага ўніверсітэта.

Творчасць правіць

Архітэктар тварыў у стылі класіцызму. Для яго характэрны строгасць кампазіцыйных рашэнняў і манументальных формаў.

Кафедральны сабор Святога Станіслава правіць

 
В. С. Садоўнікаў  (руск.). Кафедральны сабор Св. Станіслава. 1847

Кафедральны сабор Святога Станіслава, Вільнюс ў Вільні пабудаваны ў 17771801 гадах.

Па праекце захоўваліся каштоўныя элементы архітэктуры сабора, будынак займеў формы класіцызму. Для сіметрыі з капэлай Святога Казіміра ў паўночна-ўсходнім куце прыбудавана новая рызніца з купалам. Радыкальна зменены галоўны заходні фасад: узведзены па кутах дзве новыя капэлы і порцік з шасцю калонамі дарычнага ордара. Старыя і новыя капэлы аб’яднаны новымі вонкавымі сценамі і агульным дахам. Калоны ўздоўж бакавых фасадаў звязваюць будынак у цэлае. У захаванай унутранай структуры зноўку дэкараваны скляпенні нефаў.

Ратуша ў Вільнюсе правіць

 
Ратуша ў Вільнюсе (сучасны выгляд)

Ратуша ў Вільнюсе пабудавана ў 17861799 гадах.

Па праекце ў новым будынку выкарыстоўваліся частка трывалых сцен і падвалы старога будынка. Параўнальна невысокі квадратны ў плане будынак са строгімі прапорцыямі і сіметрыяй класічных формаў. Галоўны фасад, які глядзіць на Ратушную плошчу, упрыгожвае значна выступаючы наперад порцік з шасцю калонамі дарычнага ордэра і невысокім трохкутным франтонам.

Іншыя праекты правіць

 
Напалеон Орда. Палац у Вярках. 1877
 
Палац Тышкевічаў (сучасны выгляд)

Сярод іншых пабудоў Л. Гуцэвіча можна згадаць наступныя:

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  2. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. Стуока-Гуцявичюс Лауринас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Пазднякоў В. Гуцэвіч Лаўрын // ЭВКЛ. Т.1. -- Мн.: БелЭн, 2005.
  5. Эдмундас Рымша  (літ.). Dėl Lauryno Gucevičiaus pavardės // Literatūra ir menas 2003-05-16 nr. 2950. (літ.)
  6. Algimantas Mačiulis  (літ.). Dailė architektūroje. Vilnius: Dailės akademijos leidykla, 2003. ISBN 9986-571-86-3. P. 314—316 (літ.)
  7. Čaplinskas, Antanas Rimvydas. Vilniaus gatvių istorija. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Apybraiža. — Vilnius: Charibdė, 1998. — С. 274. — 304 с. — 2 000 экз. — ISBN 9986-745-13-6. (літ.)
  8. Дубавец, Харэўскі: «Вандроўкі па Вільні»
  9. Маляцічы на Radzima.org

Літаратура правіць

Спасылкі правіць