Востраў Ла-Тартуга (ісп.: Isla de la Tortuga, літаральна «Чарапахавы востраў») — востраў на паўднёвым усходзе Карыбскага мора. З’яўляецца федэральным уладаннем Венесуэлы. Плошча — 156,6 км². Сталага насельніцтва няма.

Востраў Ла-Тартуга
ісп. Isla de la Tortuga
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча156,6 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
10°56′ пн. ш. 65°18′ з. д.HGЯO
АрхіпелагМалыя Антыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Ла-Тартуга (Малыя Антыльскія астравы)
Востраў Ла-Тартуга
Востраў Ла-Тартуга
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Ла-Тартуга знаходзіцца за 83 км на поўнач ад узбярэжжа Венесуэлы, за 168 км на паўночны ўсход ад Каракаса, за 86,6 км на усход ад вострава Маргарыта. Формай нагадвае чарапаху, за што і атрымаў сваю назву. Даўжыня — 24,4 км. Найбольшая шырыня — 10,4 км.

Ла-Тартуга мае вулканічнае паходжанне, аднак паверхня складзена пераважна друзлымі вапняковымі пародамі асадкавага характару. Яны выдатна ўсмоктваюць вільгаць, таму рэк і азёр на востраве няма, назіраецца недахоп прэснай вады. Найвышэйшы пункт — 40 м. На поўначы, захадзе і крайнім усходзе бераг пясчаны. Астатняе ўзбярэжжа скалістае. Ёсць радовішчы паваранай солі. Вакол вострава шмат каралавых рыфаў (каля 156,60 км²).

Клімат марскі трапічны. Сезон дажджоў цягнецца з кастрычніка па снежань.

Прырода правіць

На паўднёвым і паўднёва-ўсходнім узбярэжжы захаваліся мангравыя лясы. Астатняя частка вострава пакрыта пустыннай расліннасцю, кактусамі і хмызнякамі. На востраве спыняюцца пералётныя птушкі.

У адрозненні ад сушы, каралавыя рыфы вакол Ла-Тартугі адрозніваюцца значнай разнастайнасцю жыццёвых форм, тут шмат малюскаў.

Гісторыя правіць

Археолагамі высветлена, што ў старажытнасці на востраве Ла-Тартуга стваралі свае часовыя паселішчы індзейцы-протатаіна. Найстаражытнейшы археалагічны помнік адносіцца да 200 г. н. э.

Адкрыты ў 1499 г. іспанскай экспедыцыяй Алонса дэ Ахеда і Амерыга Веспучы. З другой паловы XVI ст. на ім здабывалі соль. У 16051631 гг. на востраве паспрабавалі замацавацца галандцы, але былі выгнаныя іспанскімі ўладамі.

У 1811 г. уключаны ў склад Венесуэлы.

У 1974 г. востраў Ла-Тартуга быў абвешчаны зонай інтарэсаў турыстычнай галіны. Аднак да нашага часу турызм вельмі абмежаваны з-за адсутнасці сталых паселішчаў, пітной вады, транспартнай і гасцінічнай інфраструктуры. На востраве сезонна спыняюцца венесуэльскія рыбакі.

Спасылкі правіць