Леанард Борейко Ходзька (польск.: Leonard Borejko Chodźko; 6 лістапада 1800, в. Аборак, цяпер злілася з в. Груздаўка, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 12 сакавіка 1871) — беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец.

Леанард Ходзька
Асабістыя звесткі
Псеўданімы comte d'Angeberg
Дата нараджэння 6 лістапада 1800(1800-11-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1871(1871-03-12)[1][2] (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Louis Chodźko[d]
Маці Валерыя з Дадэркаў[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці картограф, публіцыст, географ, гісторык, палітык, архівіст, грамадскі дзеяч, выдавец
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1816—17). Член таварыства філарэтаў, дзе зблізіўся з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам. 3 1819 сакратар кампазітара М. К. Агінскага.

У 1822 годзе, пасля жорсткай расправы над удзельнікамі таварыстваў філаматаў і філалетаў, князь Міхаіл Агінскі разам са сваім сакратаром пакідае родныя краі і з’яжджае ў Еўропу. Пасля чатырохгадовага знаходжання ў Германіі, Італіі, Бельгіі, Галандыі і Англіі, у 1826 годзе Леанард Ходзька прыязджае жыць у Парыж. У Парыжы ён паслядоўна працуе бібліятэкарам Сарбоны, затым бібліятэкарам у Сент-Жэнеўеў і бібліятэкарам у Дэпартаменце адукацыі ў Парыжы.

Напярэдадні 12 лютага 1830 года арганізаваў вялікую дэманстрацыю ў Парыжы, з нагоды гадавіны з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшка з удзелам Мары Жазефа дэ Ла Фаета і Віктора Гюго.

У час рэвалюцыі ў ліпені 1830 года служыў у званні капітана нацыянальнай гвардыі ад’ютантам генерала Ла Фает. Паранены ў нагу, быў вымушаны адмовіцца ад палітычнай дзейнасці.

29 лістапада 1830 года ў Царстве Польскім ўспыхнула паўстанне супраць расійскага валадарства. Леанард Ходзька падтрымаў паўстанцкі рух, аднак рана замінала змагацца ў шэрагах паўстанцаў. Леанард стаў сакратаром парыжскага Таварыства Літвы і Рускіх зямель. Разам з Іаахімам Лялевелем уваходзіў у склад кіраўніцтва Польскага нацыянальнага камітэта (польск.: Komitet Narodowy Polski).

У 1833 годзе падтрымаў падрыхтоўку ўзброенай экспедыцыі палкоўніка Юзафа Заліўскага ў Царства Польскае. Праследваўся пасольствам Расіі ў Парыжы, па патрабаванні французскіх улад Ходзька быў вымушаны пакінуць сталіцу Францыі і адправіўся ў Вялікабрытанію. У 1834 годзе ён вярнуўся ў Парыж, прысвяціўшы сябе навуковай працы.

У чэрвені 1846 года Ходзька выйшаў з ЦК падтрымкі палякаў, каб выказаць пратэст супраць выступлення генерала Фабіера  (фр.) па пытанні наконт Кракава, які напярэдадні быў анексаваны Аўстрыяй.

У час франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў быў эвакуіраваны з Парыжа ў Пуацье дзе і памёр у 1871 годзе. Пахаваны на Шпітальных могілках.

Леанард Ходзька быў членам Каралеўскай акадэміі Нансі  (фр.), у 1860—1871 гадах быў ганаровым членам Пазнаньскага Таварыства Аматараў навук[3].

Творчасць правіць

Пісаў на польскай і французскай мовах. Аўтар паэмы «Залессе» (1821), у якой услаўляў прыгажосць наваколля, зрабіў малюнкі Залесся (маёнтак М. К. Агінскага каля г. Смаргонь). Выдаў зборнікі твораў А. Міцкевіча (1828) і І. Красінскага (1830), мемуары М. К. Агінскага (т. 1—4, 1827—28), працы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, у т.л. «Польшча» (1836—41), у якой шмат матэрыялаў пра Беларусь. Напісаў біяграфію Т. Касцюшкі (1837), «Папулярную гісторыю Польшчы» (1863). Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Украіны і інш.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Leonard Chodźko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Erzepki B. Spis członków Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Poznaniu. — Poznań, 1896. — s. 2.

Спасылкі правіць