Леанід Аляксандравіч Карэйша

Леані́д Алякса́ндравіч Карэ́йша (8 жніўня 1896, Віцебск1 чэрвеня 1973, Масква) — савецкі нейрахірург.

Леанід Аляксандравіч Карэйша
Дата нараджэння 8 жніўня 1896(1896-08-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 1973(1973-06-01) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1939)
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў г. Віцебску Віцебскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1919). Доктар медыцынскіх навук (1939). Старшыня Маскоўскага таварыства нейрахірургаў, заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Член ВКП (б) (з 1942). Хірург, супрацоўнік кафедры 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, Медыка-біялагічнага інстытута Наркамздрава РСФСР (1920-я). Затым заг. хірургічным і фізіялагічным сектарамі ў Інстытуце нейрахірургіі імя Бурдэнкі АМН СССР (з 1933). Арганізатар клінікі нейрахірургіі пры Кіеўскім псіханеўралагічным інстытуце (1939—1941). У далейшым заг. кафедры хірургіі Томскага медыцынскага інстытута (1941—1942), прафесар 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута (1943—1946), затым зноў у Інстытуце нейрахірургіі[1][2][3].

Зноскі

  1. Белошицкий В. В., Педаченко Е. Г. История русской нейрохиргугии. Профессор Леонид Александрович Корейша // Украинский нейрохирургический журнал. — К.: 2008. — № 2. — С. 83-86.
  2. Леонид Александрович Корейша // Вопросы нейрохирургии. — М.: 1967. — № 1. — С. 62-65.
  3. Л. А. Корейша(недаступная спасылка). Личные фонды ЦДКМ. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2016.

Спасылкі правіць