Леанід Канстанцінавіч Заяц

Леані́д Канстанці́навіч За́яц (30 верасня 1958, в. Гацук, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012—2019).

Леанід Канстанцінавіч Заяц
Сцяг Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі
з 21 сакавіка 2022
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Аляксандр Субоцін
Сцяг Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
1 красавіка 2019 — 13 снежня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Даманеўскі
Пераемнік Анатоль Ісачэнка
Сцяг12-ы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
21 жніўня 2012 — 27 сакавіка 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Міхаіл Русы
Пераемнік Анатоль Хацько
Нараджэнне 30 верасня 1958(1958-09-30) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць аграном
Месца працы
Гады службы 19761978
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

У 1989 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1976 па 1978 гг. служыў у шэрагах Узброеных Сілаў.

У 1989 г. працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участку, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 год БССР» Слуцкага раёна.

З 1991 г. быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцк», старшынёй калгасу «Беларусь» Слуцкага раёна, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў.

У 2001 г. быў прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама, а потым намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны медалем «За працоўныя заслугі».

З 2008 г. — генеральны дырэктар ААТ "Агракамбінат «Дзяржынскі».

З 21 жніўня 2012 — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]

27 сакавіка 2019 года Леанід Заяц вызвалены ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Напярэдадні, 26 сакавіка, падчас паездкі па Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка завітаў у малочны комплекс «Сліжы» ў Шклоўскім раёне, які ўваходзіць у аграхолдынг «Купалаўскае», абурыўся кепскімі ўмовамі ў кароўніку аграхолдынгу, параўнаўшы іх з Асвенцімам, і загадаў зняць з пасадаў «усіх вінаватых»[3].

З 1 красавіка 2019 па 13 снежня 2021 года займаў пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта[4]. 13 снежня 2021 года быў прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па квоце Прэзідэнта, дзе неўзабаве быў абраны намеснікам старшыні.

21 сакавіка 2022 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра, адказным за сельскую гаспадарку[5].

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[6][7].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць