Леанід Сяргеевіч Ханкевіч

беларускі футбаліст

Леанід Ханкевіч (нар. 21 жніўня 1995) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Куявяк» з Коваля.

Футбол
Леанід Ханкевіч
Поўнае імя Леанід Сяргеевіч Ханкевіч
Нарадзіўся 21 жніўня 1995(1995-08-21)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Куявяк (Коваль)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2012—2016 Беларусь Смалявічы-СТІ 95 (14)
2017—2018 Беларусь Прамень (Мінск) 40 (16)
2018   Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (3)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 12 (1)
2019 Беларусь Гарадзея 2 (0)
2020 Беларусь Смалявічы 14 (3)
2021 Беларусь Смаргонь 9 (0)
2021 Беларусь Хваля (Пінск) 12 (0)
2022 Польшча Улацлавія (Улацлавак)
2022— Польшча Куявяк (Коваль)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 лістапада 2022.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў дублі жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», адкуль улетку 2012 года перабраўся ў «Смалявічы-СТІ». Разам з камандай атрымаў перамогу ў Другой лізе і на працягу чатырох сезонаў выступаў у Першай лізе, дзе стаў адным з асноўных нападнікаў.

У сакавіку 2017 года перайшоў у мінскі «Прамень»[2]. У сезоне 2017 хутка захапіў лідарства ў табліцы бамбардзіраў Першай лігі, аднак у канцы сезона саступіў першынства аднаклубніку Юрыю Казлову, застаўшыся на другім месцы. У пачатку 2018 года разам з «Промнем» рыхтаваўся да новага сезона, аднак у лютым 2018 года накіраваўся ў «Белшыну»[3], якой у выніку быў аддадзены ў арэнду.

У чэрвені 2018 года датэрмінова вярнуўся ў «Прамень»[4] і пазней быў заяўлены за каманду на другую палову сезона ў Вышэйшай лізе. 21 ліпеня 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін і адзначыўшыся голам. Спачатку гуляў у стартавым складзе, з кастрычніка страціў месца ў аснове.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У жніўні 2019 года адправіўся на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку папоўніў склад каманды[5]. Гуляў пераважна за дубль, а з кастрычніка не выхадзіў на поле з-за траўмы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[6].

У першай палове 2020 года заставаўся без каманды, а ў ліпені далучыўся да «Смалявічаў»[7]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[8].

У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі» і брэсцкім «Дынама», а ў лютым стаў іграком «Смаргоні»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[10]. Пасля праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», а ў жніўні далучыўся да пінскай «Хвалі»[11], дзе звычайна выхадзіў на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[12].

У лютым 2022 года далучыўся да польскага клуба «Улацлавія»[13], а летам перабраўся ў «Куявяк» з Коваля[14].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Тарпеда-БелАЗ   14 0
2012 (2) Д3 Смалявічы-СТІ   8 1
2013 Д2 Смалявічы-СТІ   11 1
2014 Д2 Смалявічы-СТІ   25 3
2015 Д2 Смалявічы-СТІ   27 7
2016 Д2 Смалявічы-СТІ   24 2
2017 Д2 Прамень   30 15
2018 (1) Д2 Белшына   8 3
2018 (2) Д1 Прамень   10 1
2019 (1) Д1 Дняпро   12 1
2019 (2) Д1 Гарадзея   2 0
2020 (2) Д1 Смалявічы   14 3
2021 (1) Д1 Смаргонь   9 0
2021 (2) Д2 Хваля   12 0

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].

Зноскі