Леанід Уласавіч Рачкоў

Леанід Уласавіч Рачкоў (29 сакавіка 1946) — беларускі ваенны, палітык і дыпламат.

Леанід Уласавіч Рачкоў
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 21 лістапада 2000
пасол Беларусі ў Іране[d]
4 лютага 1998 — 10 чэрвеня 2008
Пераемнік Віктар Васільевіч Рыбак
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2000
пасол Беларусі ў Туркменістане[d]
11 снежня 2000 — 10 лістапада 2003
Пераемнік Юрый Георгіевіч Малумаў
Нараджэнне 29 сакавіка 1946(1946-03-29) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык, ваенны
Месца працы
Званне палкоўнік
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, вышэйшую школу КДБ СССР, правазнаўца. Палкоўнік. Працаваў слесарам, памочнікам майстра, інжынерам Баранавіцкага баваўнянага камбіната. З 1974 года ў органах КДБ: намеснік начальніка Пінскага гарадскога аддзела УКДБ, начальнік Баранавіцкага гарадскога аддзела УКДБ па Брэсцкай вобласці. У 1984—1987 гадах праходзіў службу ў Афганістане.

4 лютага 1998 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран [1], адстаўлены быў 10 чэрвеня 2008 г.[2]. Дадаткова, з 11 снежня 2000 года фармальна да 10 лістапада 2003 года быў паслом у Туркменскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве (яго пераемнік, Юрый Малумаў, прызначаны быў афіцыйна ўжо 10 кастрычніка 2003 г.) [3][4].

Узнагароды правіць

  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (5 мая 1999)[5].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 1998 г. № 60 «О назначении Л. В. Рачкова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Исламской Республике Иран и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 10 июня 2008 г. № 318 «Об освобождении Л. В. Рачкова от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Исламской Республике Иран» (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 11 декабря 2000 г. № 665 «О назначении Л. В. Рачкова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Туркменистане» Архівавана 3 чэрвеня 2012. (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2003 г. № 490 «Об освобождении Л. В. Рачкова от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Туркменистане по совместительству» (руск.)
  5. Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 5 мая 1999 г. № 123-ПСР «О награждении С. Н. Говорушкина, В. Д. Егорова, С. Г. Шпакова, Н. Ф. Котенко, А. Е. Малаховского, Л. В. Рачкова Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі правіць