Леанід Фёдаравіч Заіка

беларускі эканаміст

Леанід Фёдаравіч Заіка (23 жніўня 1948, Гродна — 27 снежня 2020, Мінск) — беларускі эканаміст, палітолаг, аналітык, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Леанід Фёдаравіч Заіка
Дата нараджэння 23 жніўня 1948(1948-08-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 2020(2020-12-27) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта, дэкан
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар

Біяграфія правіць

Бацька быў родам з Украіны, маці нарадзілася ў Курску. Бацька быў ваенным, Гродна стаў новым месцам службы бацькі.

Доўгі час выкладаў у вышэйшых навучальных установах Беларусі, чытаў курсы, быў навуковым супрацоўнікам ў Вышэйшай школе эканомікі (Берлін), Народным універсітэце Кітая (Пекін), Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (Расія), Інстытуце эканамічнага развіцця (Вашынгтон), Санкт Пецярбургскім універсітэце (Расія), Кіеўскім універсітэце імя Т. Р. Шаўчэнкі (Украіна) і Ташкенцкім універсітэце (Узбекістан).

У 19911994 гадах займаў пасады загадчыка кафедры, прарэктара Нацыянальнага інстытута гуманітарных навук, дэкана эканамічнага факультэта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

З 1992 года кіраваў праектамі Сусветнага Банка па макраэканамічнай палітыцы у Беларусі. Як незалежны эксперт, з 1996 года па 1999 год быў членам Савета па эканамічнаму развіццю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 2000 па 2002 год — членам Экспертнага савета Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

У 19961997 гадах узначальваў няўрадавую арганізацыю Нацыянальны цэнтр стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад», з 1997 года кіраваў рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Аналітычны цэнтр „Стратэгія“».

У 2000 годзе быў навуковым рэдактарам Нацыянальнай справаздачы аб чалавечым развіцці Рэспублікі Беларусь, узначальваў навукова-кансультатыўны савет ПРААН у Беларусі. Распрацоўшчык праграмы «Стратэгія для Беларусі» (19992000), шэрагу законапраектаў. З 2004 года з’яўляўся навуковым кансультантам ЦСБТ «Саціо», экспертам шэрагу міжнародных арганізацый.

Быў двойчы жанаты. Другая жонка памёрла раней за яго, таму апошні час ён адзін выховўваў сына-падлетка. У красавіку 2020 года перахварэў на COVID-19, што адбілася на стане здароўя. Памёр раніцай 27 снежня 2020 года ў сваёй кватэры Мінску.

Асноўная бібліяграфія правіць

Аўтар і навуковы рэдактар шматлікіх публікацый у Беларусі і за мяжой, сярод якіх кнігі:

  • За Вялікай кітайскай сцяной (1991);
  • Нацыянальна-дзяржаўныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь (1999);
  • Еўропа ХХІ: новыя пагрозы і рызыкі бяспекі (1999);
  • Беларусь на шляху ў трэцяе тысячагоддзе (2000);
  • Нацыянальная і рэгіянальная бяспека (2001);
  • Беларусь — Расія: вектары пераменаў (2002).

Рраздзелы ў кнігах:

  • Post-Soviet Puzzles (1995, Baden-Baden);
  • Аmbivalent neighbors (2003, Washington);
  • Экспартны патэнцыял Беларусі — магчымыя перспектывы для грамадства (2005);
  • Беларусь: дарога ў будучыню. Кніга для парламента (2005);
  • Эканамічная стратэгія (2005);
  • Бізнэс Беларусі: у крузе першым (2006);
  • Эканамічная Канстытуцыя (2007).

Спасылкі правіць