Леан Патоцкі

польскі пісьменнік

Леан Патоцкі (1799, Коханава, цяпер Талачынскі р-н — 1864; Псеўданімы: Bonawentura z Kochanowa) — мемуарыст.

Леан Патоцкі
Нараджэнне 14 ліпеня 1799(1799-07-14)[1]
Смерць 6 снежня 1864(1864-12-06)[2] (65 гадоў)
Род Патоцкія
Бацька Станіслаў Фларыян Патоцкі[d]
Маці Юзэфа з Салагубаў[d]
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, мемуарыст
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

З роду графаў Патоцкіх. Бацька Леана Патоцкага Станіслаў актыўна браў удзел у палітычным жыцці Рэчы Паспалітай, быў ад'ютантам Тадэвуша Касцюшкі, а ў часы Варшаўскага герцагства — Фрыдрыха Аўгуста. Маці — Юзэфа з Салагубаў. Дзяцінства і маладосць Леан Патоцкі правёў у вышэйшых колах Варшавы, вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Разам з айчымам, Тадэвушам Тышкевічам, актыўна браў удзел у паўстанні 1830—1831 г. на тэрыторыі Літвы.

Найбольш вядомы яго 3-томны твор «Мемуары пана Камертона», выдадзены пасля смерці Леана Патоцкага. У «Мемуарах…» апісаны гістарычныя мясціны і помнікі, паданні, песні, звычаі і абрады літоўскага народа на тэрыторыі Курляндыі і Жамойці. Таксама «Мемуары…» змяшчаюць апісанні і звесткі пра стан буйных магнацкіх рэзідэнцый 1820-1840-х гадоў, у т.л. тышкевічавай Свіслачы, сапегавых Дзярэчына і Ружанаў, радзівілаўскім Нясвіжы, Ляхавічаў часоў гетмана Міхала Масальскага, Зэльвы. Леан Патоцкі піша не толькі пра сустрэчы з уладальнікамі рэзідэнцый, але і дае розныя гістарычныя звесткі, паданні, анекдоты пра ўладальнікаў, асвятляе гісторыю старажытных родаў.

Зноскі

  1. Leon Potocki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Potocki, Leon // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 23. — S. 164.

Літаратура правіць