Леапольда Марэчаль

аргенцінскі пісьменнік

Леапольда Марэча́ль (ісп.: Leopoldo Marechal; 11 чэрвеня 1900, Буэнас-Айрэс — 26 чэрвеня 1970, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі пісьменнік.

Леапольда Марэчаль
Leopoldo Marechal
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1900(1900-06-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1970(1970-06-26)[1][3][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Аргенціна
Дзеці Malena Marechal[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, выкладчык універсітэта, паэт, бібліятэкар
Кірунак сімвалізм
Жанр паэзія, апавяданне, раман, эсэ і theatre[d]
Дэбют зборнік вершаў «Арляты» (1922)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў франка-іспанскай сям’і эмігрантаў. Нягледзячы на фінансавыя праблемы сям’і, скончыў сярэднюю школу, атрымаў педагагічную адукацыю і працаваў настаўнікам, спачатку малодшых, а затым старшых класаў[5]. Адначасова, цягам 1920-х гадоў[5], быў сябрам таварыства паэтаў «Фларыда»  (англ.)[6], якое групавалася вакол літаратурных часопісаў «Proa» і «Martín Fierro»[5]. Дэбютаваў вершамі ў 1922 годзе[5]. У 1926 годзе быў у творчым падарожжы ў Еўропу[5]. У 1929 годзе Л. Марэчаль быў адзначаны адмысловай прэміяй «Premio Municipal de Poesía» горада Буэнас-Айрэс[5].

У 1929 годзе Л. Марэчаль другі раз паехаў у Еўропу і, пасяліўшыся ў Парыжы, паволі перайшоў на прозу, пачаў пісаць свой першы раман. У 1934 годзе вярнуўся ў Аргенціну, ажаніўся з М. С. Барыейра, з якою нажыў дзвюх дачок. Пасля цяжкай хваробы яго жонка памерла ў 1947 годзе. У 1948 годзе ўрэшце выйшаў і быў высока ацэнены літаратурнымі крытыкамі першы раман пісьменніка.[5]

Творчасць правіць

Дэбютаваў паэтычным зборнікам «Арляняты» (1922)[5]. Раннія вершы, якія выйшлі ў зборніках «Дні нібы стрэлы» («Días como flechas», 1926), «Оды мужчыну і жанчыне» («Odas para el hombre y la mujer», 1929), вылучаюцца ўскладненасцю метафар. Любоўная лірыка і цыкл рэлігійных вершаў увайшлі ў зборнікі «Лабірынт кахання» («Laberinto de amor», 1936) і «Санеты для Сафіі» («Sonetos a Sophía», 1940)[6]. Аўтар паэтычных зборнікаў «Кентаўр» (1940; 1-я прэмія Нацыянальнай камісіі па культуры), «Вандроўкі вясны» (1945)[5], кнігі ўспамінаў у вершах «Пяць паэм поўдня» («Cinco poemas australes», 1937), філасофскіх раманаў «Адан Буэнас-Айрэс» («Adán Buenos-ayres», 1948) і «Банкет Севера Арканхела» («El banquete de Severo Arcángelo», 1965), драмы «Антыгона Велес» (1965), зборніка навел «Дзённік плавання» («Cuaderno de navegación», 1966)[6].

Нягледзячы на спрыяльную крытыку, ні першы раман, ні іншыя творы Л. Марэчаля не атрымалі належнай увагі чытачоў. У літаратурнай супольнасці Лацінскай Амерыкі высока цанілі і паважалі пісьменніка, адзначаючы яго талент шмат якімі прэстыжнымі прэміямі. Аднак, шырокім колам чытачоў творы Л. Марэчаля будуць прызнаны толькі праз шмат гадоў па яго смерці.[5]

Бібліяграфія правіць

  • Heptamerón, B. Aires, [1966][6];
  • Historia de la calle Corrientes, B. Aires, 1968[6];
  • Antología poética, [B. Aires, 1969][6];
  • Megafón o la guerra, B. Aires, 1970[6].

Зноскі

  1. а б Leopoldo Marechal // todotango.com Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leopoldo Marechal // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Leopoldo Marechal // Vegetti Catalog of Fantastic Literature
  4. Find a Grave — 1996.
  5. а б в г д е ё ж з і Gordon A. Marechal, Leopoldo…
  6. а б в г д е ё Лукин Б. В. Маречаль…

Літаратура правіць

  • Gordon A. Marechal, Leopoldo // Encyclopedia of World Literature in the 20th Century / Revised Edition, ed. Leonard S. Klein. — New York: Frederick Ungar Publishing Co., 1983.
  • Лукин Б. В. Маречаль // Краткая литературная энциклопедия. — М.: Сов. энцикл., 1962—1978. — Т. 9: Аббасзадэ — Яхутль. — 1978. — Стб. 512.
    • Palabras con Leopoldo Marechal, reportaje y antología. — B. Aires, 1968. (бібл.).

Спасылкі правіць