Леапольд Гадоўскі

Леапольд Гадоўскі (13 лютага 1870, Жослі, Віленская губерня (цяпер Жаслей, Літва) — 21 лістапада 1938, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі піяніст[8], педагог (фартэпіяна) і кампазітар.

Леапольд Гадоўскі
Leopold Godowsky
1935
1935
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 лютага 1870(1870-02-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1938(1938-11-21)[3][1][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Дзеці Леапольд Гадоўскі[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Ernst Rudorff[d]
Прафесіі піяніст, кампазітар, музычны педагог
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Fannie Charles Dillon[d], Klára Chitz[d] і Генрых Густававіч Нейгаўз[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў В. Баргіля і Э. Рударфа ў Вышэйшай школе музыкі ў Берліне (1884) і ў К. Сен-Санса ў Парыжы. З дзяцінства шмат канцэртаваў (упершыню — ў 1879 у Вільні). Выкладаў у Чыкагскай і Філадэльфійскай кансерваторыях (1894—1900), кіраваў Школай майстэрства ў Акадэміі музыкі ў Вене (1909-14). З 1914 жыў у Нью-Ёрку.

Творчасць правіць

Як піяніст праславіўся выключным тэхнічным майстэрствам, тонкасцю і яснасцю ў перадачы найскладаных па фактуры твораў. Вядомы як аўтар транскрыпцыі галоўным чынам твораў французскіх клавесіністаў (Ж. Б. Люлі, Ж. Ф. Рамо і інш), сюіт І. С. Баха, эцюдаў Ф. Шапена, вальсаў І. Штрауса і многіх іншых. Быў складальнікам і рэдактарам зборніка п’ес педагагічнага рэпертуару для фартэпіяна. Гадоўскі — аўтар твораў для фартэпіяна, у тым ліку п’ес для левай рукі; напісаў артыкул аб фартэпіяннай музыцы для левай рукі.

Зноскі

  1. а б Leopold Godowsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leopold Godowsky // Musicalics
  3. Годовский Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Годовский Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. https://www.nytimes.com/1998/06/28/nyregion/the-curious-legacy-of-george-s-flynn.html
  6. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. Find a Grave — 1996.
  8. Jean-Pierre Thiollet, 88 notes pour piano solo, "Solo nec plus ultra", Neva Editions, 2015, 50. ISBN 978 2 3505 5192 0.

Літаратура правіць

  • Rimm R. The composer-pianists: Hamelin and The Eight. Portland: Amadeus Press, 2002
  • Nicholas J. Godowsky: The Pianists` pianist / Jeremy Nicholas. — Great Britain: APR, 1989. — 345 p.