Леапольд Скульскі

Леапо́льд Ску́льскі (польск.: Leopold Skulski; 15 лістапада 1877 — 1939 (1940?)) — польскі хімік, палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр.

Леапольд Скульскі
Leopold Skulski
Сцяг 3-ці Прэм'ер-міністр Польскай Рэспублікі (1918-1939)
13 снежня 1919 — 9 чэрвеня 1920
Папярэднік Ігнацы Падарэўскі
Пераемнік Уладзіслаў Грабскі
Сцяг 9-ы Міністр унутраных спраў Польскай Рэспублікі (1918-1939)
24 ліпеня 1920 — 29 чэрвеня 1921
Папярэднік Юзаф Кучынскі
Пераемнік Уладзіслаў Рачкевіч
Нараджэнне 15 лістапада 1877(1877-11-15)[1]
Смерць 1940[2][3]
Род Q63532131?
Веравызнанне Каталік
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць хімік, палітык, дыпламат, фармацэўт
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў Замосці. У 1906 годзе скончыў Палітэхніку ў Карлсруэ. Пасля жыў у Лодзі. Член польскага Таварыства гімнастычнага «Сокал». У 1915 годзе заснаваў у Лодзі Народнае Аб'яднанне, якое было блізка эндэцыі. Пад час выбараў самакіравання здабыў мандат дэпутата гораду Лодзі. У 1919 годзе здабыў пасольскі мандат. З 13 снежня 1919 да 9 чэрвеня 1920 года — прэм'ер-міністр Польшчы. З 24 ліпеня 1920 да 28 чэрвеня 1921 года — міністр унутраных спраў ва ўрадзе Вінцэнты Вітаса. Падтрымліваў апалячванне Крэсаў і распаўсюджванне асадніцтва. Заяўляў, што праз 50 гадоў у Польшчы не знойдзе ніводнага беларуса нават са свечкаю. У 1930-х гадах не браў удзел у палітычным жыцці. Быў старшынёй Польскага Радыё да 1936 года. Калі выбухнула Другая сусветная вайна з'ехаў у Пінск, дзе быў арыштаваны НКВД пасля, таго як прыйшла Чырвоная Армія. Перавезены ў Брэст, дзе па чутках памёр ці быў забіты.

Зноскі

  1. Leopold Skulski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Leopold Skulski // NUKAT — 2002.
  3. Leopold Skulski // MAK

Літаратура правіць

  • Andrzej Chojnowski, Piotr Wróbel: Prezydenci i premierzy Drugiej Rzeczypospolitej. Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. ISBN 83-04-03854.

Спасылкі правіць